Googleplex
Googleplex | |
Пабудаваны | 1997 |
---|---|
Разьмяшчэньне | Маўнтын Вію, Каліфорнія |
Каардынаты | 37°25′19″ пн. ш. 122°05′02″ з. д. / 37.421844° пн. ш. 122.084026° з. д.Каардынаты: 37°25′19″ пн. ш. 122°05′02″ з. д. / 37.421844° пн. ш. 122.084026° з. д. |
Галіна | Інтэрнэт, ПЗ |
Прадукцыя | Глядзіце сьпіс прадуктаў |
Адрас | 1600 Amphitheatre Parkway |
Googleplex — штаб-кватэра амэрыканскае карпарацыі Google, разьмешчаная ў Сыліконавай даліне — Маўнтын Вію, Каліфорнія. Назва штаб-кватэры, слова, вытворнае ад Google і complex, таксама зьяўляецца спасылкай на гугалплекс — 1010100, ці 10гугал.
Googleplex — гэта адна з 23 кропак на тэрыторыі ЗША і Канады, у якіх разьмяшчаецца Google. У Эўропе Google таксама мае 23 офісы, 14 у Азіі і на ціхаакіянскай прасторы, а таксама 3 офісы ў Лацінскай Амэрыцы.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Googleplex месьціцца паміж Charleston Road, Amphitheatre Parkway і Shoreline Boulevard у паўночнай частцы Маўнтын Вію, Каліфорнія, недалёка ад балоцістай мясцовасьці Shoreline Park. Супрацоўнікі, якія жывуць у Сан-Францыска ці ў Іст Бэй, могуць даехаць да месца працы на аўтобусе з WiFi, які працуе на біядызэльным паліве.[1]
Ля комплексу таксама разьмяшчаюцца: офіс Microsoft, Музэй кампутарнае гісторыі і іншыя кампаніі з Сыліконавае даліны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Googleplex — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |