[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Parason

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Parason
Інфармацыя
Гады2003 — цяперашні час
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)рок
УдзельнікіВіталь Зыблюк
Андрэй Карповіч
Косьця Крыніцкі
Андрэй Восіпчык
Жэня Воўчак

PARASON — беларускі рок-гурт[1].

Гісторыя ўзьнікненьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак існаваньню калектыва паклала сустрэча Андрэя Карповіча (экс МЛЫН, Krona, Cherryvata, удзельнік гурта Dreamlin[2]) і Віталя Зыблюка 7 траўня 2003 году. Так узьнік гурт bip. Пасьля зьменаў у складзе, калі да гурта далучыліся Андрэй Восіпчык (экс EXIST, Long Play) і Косьця Крыніцкі ўвосень 2004, узьнікла назва PARASON.

На пытаньне, чаму менавіта «Рarason», гітарыст Віталь Зыблюк зазначыў:

« Назва «Парасон» прыйшла выпадкова й ня зьвязана з звышфілязофскімі тлумачэньнямі. Проста спадабалася й усё. Банальна, але праўда. Можна было б прыдумаць, што мы хаваліся ад восеньскай зьлівы пад вялікім Парасонам, граючы пры гэтым музыку, а потым, зразумеўшы, што менавіта парасон — наш ратаўнік ад усіх бедаў, назвалі так каманду, але гэта ня так. »

generation.by

Першыя творчыя посьпехі, па словах музыкі, зьвязаныя з супрацай над дыскам «Ліцэй: веру ў цябе», а таксама з першым гастрольным турам па Польшчы ў красавіку 2005 году[3].

У інтэрвію «Музыкальнай газеце» ў 2006 годзе Алег Вяль, франтмэн «Hair Peace Salon», прызнаваў, что гурт блізкі да яго ў пляне музычнага стылю[4].

Канцэртная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Першы канцэрт у сёньняшнім складзе адбыўся ў клюбе «Акварыюм» у кастрычніку 2004.
  • Удзельнікі Басовішча 2005[5], пераможцы 2006 і госьці 2007 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Parasonсховішча мультымэдыйных матэрыялаў