Аляксандар Хадкевіч (ваявода троцкі)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1560[1] |
Памёр | 1626[2] |
Род | Хадкевічы |
Бацькі | Ян Хадкевіч Крысьціна Збароўская[d] |
Дзеці | Ганна Эўфрасіньня Хадкевіч[d] |
Дзейнасьць | вайсковец |
Аляксандар Хадкевіч (памёр 1626) — з 1605 году ваявода троцкі, граф (Сьвятой Рымскай імпэрыі) на Шклове і Мышы.
Быў старэйшым братам Яна Караля Хадкевіча. Вывучаў філязофію і права ў езуіцкай акадэміі ў Інгалштаце. У 1588 абараніў і абвесьціў дысэртацыю De communibus naturalium rerum principiis. У 1589 для заканчэньня штудый выехаў у Італію. У 1590 вярнуўся ў ВКЛ. У 1595 быў паслом на сойм. У 1600 разам з братам Янам Каралем удзельнічаў у выправе Я. Замойскага на Валахію, у 1601 падтрымліваў збройныя дзеяньні ў Інфлянтах. Удзельнічаў у бітве пад Кірхгольмам у 1605. Стаў ваяводам троцкім, але меў працяглы асабісты канфлікт з малодшым братам, за падзел маёмасьці і жаніцьбы, а пасьля яго сьмерці, зь Львом Сапегам за яго спадчыну.
У 1613 годзе быў абраны да Скарбовага Трыбуналу ВКЛ. У 1613 годзе быў вызначаны сэнатарам рэзыдэнтам. Адзіная дачка Ганна-Фрузына выйшла замуж за кароннага харунжага Пракопа Сяняўскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]