[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Базэль (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Базэль
Поўная назва Footballclub Basel 1893
Заснаваны 15 лістапада 1893
Горад Базэль, Швайцарыя
Стадыён Санкт-Якаб Парк
Умяшчальнасьць: 38 512
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcb.ch (ням.)​ (анг.)

«Ба́зэль» (па-нямецку: Footballclub Basel 1893) ― швайцарскі футбольны клюб з аднайменнага гораду, гуляе ў швайцарскай Супэрлізе. Адзін з самых тытулаваных футбольных клюбаў краіны.

Клюбны постэр 1910 году.

«Базэль» зьяўляўся лідэрам швайцарскага футболу з канца 1960-х па канец 1970-х гадоў, за гэты час клюб атрымаў 7 чэмпіёнскіх тытулаў, і ў гэтыя гады лідэрам каманды быў атакавалы паўабаронца зборнай Швайцарыі Карл Одэрмат, зь якім каманда выйграла 5 чэмпіянатаў. У сэзоне 1973—1974 гадоў «Базэлю» атрымалася дайсьці да чвэрцьфіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, дзе швайцарцы саступілі шатляндзкаму «Сэлтыку» зь лікам 5:6 па выніках двух матчаў.

З пачатку 1980-х клюб на 20 гадоў «сышоў у цень» — на працягу больш чым 20 гадоў «чырвона-сінія» не былі здольнымі выйграць ані чэмпіянат (з 1981 па 2000 гады клюб нават ніводнага разу не атрымліваў мэдалі), ані кубак краіны, некалькі сэзонаў запар «Базэль» гуляў у другім швайцарскім дывізіёне. Новы ўздым пачаўся ў 2000-х гадох, калі ў 2002 годзе клюб зрабіў «залаты дубль», пасьля чаго ў 2000-х атрымаў перамогу яшчэ у 4 чэмпіянатах і заваяваўшы 4 кубкі. У 2008 і 2010 гадох «чырвона-сінія» зноўку дамагліся «залатога дублю».

У сэзоне 2005—2006 гадоў «Базэль» дабраўся да чвэрцьфіналу Кубка УЭФА, перайграўшы ў 1/16 і 1/8 фіналу два францускія клюбы — «Манака» й «Страсбург». У чвэрцьфінале швайцарцы сустрэліся з ангельскім «Мідлзбра». У першым матчы, які праходзіў у Швайцарыі, «Базэль» атрымаў перамогу зь лікам 2:0, і ў матчы ў адказ адкрыў лік на 23-й хвіліне. Аднак «Мідлзбра» да перапынку зраўняў лік, а затым у другім тайме забіў яшчэ двойчы. Да 90-й хвіліне лік паводле сумы двух матчаў быў 3:3, і па правілах гасьцявога голу далей праходзіў «Базэль», але ўжо ў кампэнсаваны расейскім арбітрам Юрыем Баскакавым час Масыма Макаронэ забіў 4-ы мяч у браму «Базэлю» і вывеў ангельцаў у паўфінал. У далейшым «Мідлзбра» дабраўся да фіналу, дзе быў разгромлены «Сэвільляй».

Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Марвін Гіц 1987
3 Сьцяг Швайцарыі Аб Нікаля Вуёз 2001
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Арнаў Комас 2000
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Міхаэль Лянг 1991
6 Сьцяг Тунісу Аб Магамэд Дрэгер 1996
7 Сьцяг Косава ПА Бэньямін Калёлі 1992
9 Сьцяг Францыі Нап Т’ерно Бары 2002
10 Сьцяг Францыі Нап Жан-Кевін Агюстэн 1997
13 Сьцяг Швайцарыі Бр Мірка Сальві 1994
14 Сьцяг Швайцарыі Нап Брэдлі Фінк 2003
18 Сьцяг Ганы ПА Эмануэль Эсьям 2003
19 Сьцяг Харватыі Нап Марын Шотычак 2004
20 Сьцяг Швайцарыі ПА Фабіян Фрай (капітан) 1989
21 Сьцяг Грузіі ПА Габрыель Сыгуа 2005
22 Сьцяг Францыі ПА Лео Леруа 2000
23 Сьцяг Швайцарыі Нап Альбіян Аеці 1997
25 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Фін ван Брээмэн 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
26 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Адрыян-Леон Барышыч 2001
27 Сьцяг Швайцарыі Аб Кевін Руг 1998
28 Сьцяг Францыі Аб Юго Важэль 2004
29 Сьцяг Нямеччыны ПА Адрыяна Аньегбуле 2006
30 Сьцяг Нямеччыны Нап Антон Кадэ 2004
31 Сьцяг Швайцарыі Аб Домінік Шмід 1998
32 Сьцяг Ганы Аб Джонас Аджэтэй 2003
33 Сьцяг Аргентыны Нап Хуан Гаўта 2004
34 Сьцяг Альбаніі ПА Таўлянт Джака 1991
35 Сьцяг Швайцарыі Нап Рамэо Бэнэй 2005
37 Сьцяг Швайцарыі ПА Леон Аўдулягу 2004
38 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Аксэль Каямбо 2006
39 Сьцяг Швайцарыі Нап Жуніёр Зэ 2006
43 Сьцяг Швайцарыі Аб Марвін Акагамэн 2007
Сьцяг Гішпаніі Нап Кобэль Соў Гарсія 2006
Сьцяг Канады Нап Ліям Мілар 1999
Сьцяг Гішпаніі Нап Хонатан Дубасін 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]