[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Вікторыя Пльзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікторыя Пльзень
Поўная назва Football Club Viktoria Plzeň
Заснаваны 1911
Горад Пльзень, Чэхія
Стадыён Доосан Арэна
Умяшчальнасьць: 11 722
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcviktoria.cz (чэс.)​ (анг.)

«Вікторыя» (па-чэску: Viktoria) — чэскі футбольны клюб з гораду Пльзені. Заснаваны ў 1911 годзе. Пяціразовы чэмпіён Чэхіі (2011, 2013, 2015, 2016, 2018), уладальнік Кубка Чэхіі (2010), двухразовы ўладальнік Супэркубка Чэхіі (2011, 2015).

Клюб быў заснаваны ў 1911 годзе пад назвай СК «Вікторыя». У 1922 годзе «Вікторыя» стала чэмпіёнам графства. У 1929 годзе клюб аддаў стадыён ураду і адмовіўся ад зямлі на карысьць гарадзкога разьвіцьця, таму ўзяў у арэнду зямлю на вуліцы Лугава. Праз год, каманда стала называцца «прафэсійны клюб Вікторыя Пльзень» і ў той жа час выйшла ў другую лігу нацыянальнага першынства. Ужо праз год «Вікторыя» заняла 2 месца, што азначала павышэньне ў статусе і пераход у першую лігу краіны. У найвышэйшай лізе каманда пратрымалася да 1938 году, але не заваявала якіх-небудзь трафэяў.

Пасьля рэйду амэрыканскіх самалётаў ў красавіку 1945 году і пажару ў чэрвені таго ж году, стадыён «Вікторыя Мэдаў-стрыт» быў разбураны, але з дапамогай жыхароў гораду арэну здолелі аднавіць і яна ўсё яшчэ фунцыянуе і па гэты дзень. У 1949 годзе назва стадыёну была зьменена на «Falcon Klub Skoda Plzen». У 1952 годзе «Вікторыя» вярнулася ў найвышэйшую лігу краіны. У 1955 годзе ў «Вікторыі» зьявілася новая арэна — «Štruncovy Sady Stadion» з умяшчальнасьцю ў 25 тысяч гледачоў, на якім «Вікторыя» гуляе па сёньня. Шырокая рэканструкцыя стадыёну адбылася толькі ў 2003 годзе. Умяшчальнасьць была падвышаная да 32 тысячаў, а таксама палепшана камфортнасьць. Падчас апошняй рэканструкцыі ў 2011 годзе зьмяшчальнасьць стадыёну была паменшаная да 12 тысяч гледачоў.

18 траўня 2010 году «Вікторыя» здабыла перамогу ў Кубку Чэхіі, выгуляўшы «Ябланец» зь лікам 2:1[2]. У выніку ўпершыню з пачатку 1970-х гадоў клюб атрымаў права на ўдзел у эўракубках. «Вікторыя» ўзяла ўдзел у розыгрышы Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў, але чэхі адразу ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе ў двубоі з турэцкім «Бэшыкташам» саступілі і скончылі выступы ў спаборніцтве[3].

У 2011 годзе «Вікторыя» ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Чэхіі. Пасьпяхова правёўшы адборачны этап Лігі чэмпіёнаў клюб трапіў у адную групу разам з «Барсэлёнай», «Мілянам» і барысаўскім БАТЭ. Заняўшы 3 месца ў гэтай групе «Вікторыя» выйшла ў 1/16 фіналу Лігі Эўропы, аднак саступіла там нямецкаму «Шальке-04».

Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аўстрыі Бр Флёрыян Вігеле 2001
2 Сьцяг Чэхіі Аб Лукаш Гэйда 1990
3 Сьцяг Чэхіі Аб Робін Гранач 2000
4 Сьцяг Сэнэгалу Аб Шэйк Кары Сэн 2001
5 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Палуска 2005
6 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Чэрв 2001
7 Сьцяг Чэхіі Нап Ян Сыкара 1993
9 Сьцяг Бразыліі Нап Рыкардыньню 2001
10 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Копіц 1990
11 Сьцяг Чэхіі Нап Мацей Выдра 1992
12 Сьцяг Чэхіі ПА Аляксандар Сойка 2003
13 Сьцяг Славаччыны Бр Марыян Тврдон 1994
14 Сьцяг Нігерыі Нап Джэймз Бэла 2005
15 Сьцяг Чэхіі Бр Матыяш Шылгавы 2007
16 Сьцяг Чэхіі Бр Марцін Едлічка 1998
17 Сьцяг Нігерыі Нап Рафію Дурасынмі 2003
18 Сьцяг Калюмбіі Нап Джон Маскера 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Францыі ПА Шэйк Суарэ 2002
20 Сьцяг Чэхіі Нап Іржы Панаш 2007
21 Сьцяг Чэхіі Аб Вацлаў Емэлка 1995
22 Сьцяг Бразыліі ПА Каду 1997
23 Сьцяг Чэхіі ПА Лукаш Калвах 1995
24 Сьцяг Чэхіі Аб Мілан Гавэл 1994
25 Сьцяг Чэхіі ПА Ондржэй Дэмл 2005
26 Сьцяг Чэхіі Аб Вацлаў Міка 2000
29 Сьцяг Чэхіі ПА Том Слончык 2004
30 Сьцяг Чэхіі Бр Віктар Баер 2005
31 Сьцяг Чэхіі ПА Павал Шульц 2000
32 Сьцяг Чэхіі ПА Мацей Валэнта 2000
33 Сьцяг Славаччыны Нап Эрык Ірка 1997
37 Сьцяг Чэхіі Нап Крыстоф Кабанго 2003
40 Сьцяг Лібэрыі Аб Сэмпсан Двэ 2001
51 Сьцяг Чэхіі Нап Даніел Вашулін 1998
93 Сьцяг Тога Нап Іджэсі Мэтсако 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]