[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Вітаўт Чаропка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаўт Чаропка

лац. Vitaŭt Čaropka
Дата нараджэньня 21 жніўня 1961
Месца нараджэньня Менск
Занятак пісьменьнік, рэдактар
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы

Ві́таўт (Ві́ктар) Кузьмі́ч Чаро́пка (21 жніўня 1961, Менск) — беларускі гісторык[1] і пісьменьнік.

У 1981—1990 гадоў працаваў на Менскім трактарным заводзе. Браў удзел у рабоце літаратурнага аб’яднаньня «Крыніцы» пры рэдакцыі газэты «Чырвоная зьмена». 3 1990 году працаваў рэдактарам часопісу «Хрысьціянская Думка», з 1993 году — часопісу «Спадчына», з 1994 году — загаднік аддзелу часопісу «Беларуская мінуўшчына», з 1998 году — супрацоўнік рэдакцыі «Беларускім гістарычным часопісе».

Літаратурная і навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творчай працай займаецца з 1982 году. Першая публікацыя пабачыла сьвет у 1988 годзе. Аўтар шматлікіх артыкулаў з гісторыі Беларусі, гістарычнага раману «Храм бяз бога» (1992 год), які ўвайшоў у сьпіс «Сто беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя» паводле газэты «Наша Ніва»[2].

У кнігах «Імя ў летапісе» (1994 год) і «Ўладары Вялікага княства» (1996 год) ўваскрашае панараму гістарычных падзеяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі з X да XVII ст. і апавядае пра найбольш знакамітых беларускіх дзеячоў гэтага часу.

  • Імя ў летапісе / В. Чаропка. — Мн.: Полымя, 1994. — 559 с. ISBN 5-345-00656-3.
  • Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. / В. Чаропка. — Мн.: Полымя, 1995. — 96 с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»).
  • Уладары Вялікага княства / В. Чаропка. — Мн.: Полымя, 1996, 2002, 2007. — 638 с. ISBN ISBN 985-07-0034-3.
  • Перамога ценю: Аповесьці. Апавяданьні. Эсэ / В. Чаропка. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 270 с. ISBN ISBN 985-02-0017-0.
  • Лёсы ў гісторыі: нарысы / В. Чаропка. — Мн.: Беларусь, 2005. — 558 с. ISBN ISBN 985-01-0601-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]