[go: nahoru, domu]

Перайсьці да зьместу

Гэры Бэкер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэры Бэкер
анг. Gary Stanley Becker
Дата нараджэньня 2 сьнежня 1930(1930-12-02)[1][2][3]
Месца нараджэньня Потсвіл, Пэнсыльванія
Дата сьмерці 3 траўня 2014(2014-05-03)[1][2][3] (83 гады)
Месца сьмерці Чыкага
Прычына сьмерці ускладненьне пры хірургічнай апэрацыі[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Прынстанскі ўнівэрсытэт
Занятак эканаміст, прафэсар унівэрсытэту, крымінолаг, выхавацель
Навуковая сфэра эканоміка
Месца працы
Сябра ў Папская акадэмія навук[d][5], Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], таварыства «Мон Пелерын»[d], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][6], Эканаметрычнае таварыства[d][7][7], American Economic Association[d][5], National Academy of Education[d] і National Academy of Sciences of Argentina[d]
Навуковы кіраўнік H. Gregg Lewis[d]
Дзеці Judy Becker[d]
Узнагароды

Гэ́ры Стэ́нлі Бэ́кер (па-ангельску: Gary Stanley Becker; нар. 2 сьнежня 1930, Потсвіл, Пэнсыльванія — 3 траўня 2014, Чыкага)[8] — амэрыканскі эканаміст.

Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы 1992 г. «за распаўсюд сфэры макраэканамічнага аналізу на цэлы шэраг аспэктаў чалавечых паводзінаў і ўзаемадзеяньня, уключаючы нярынкавыя паводзіны». Вучыўся ў Прынстане; ступень доктара атрымаў у Чыкагскім унівэрсытэце. Працаваў у Калюмбійскім і Чыкагскім унівэрсытэтах. Прэзыдэнт Амэрыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1987 г. Прэзыдэнт Таварыства эканомікі працы (1997). Узнагароджаны мэдалём Дж. Б. Кларка (1967). Ляўрэат прэміяў Ф. Сейдмана (1985), Джона Команса (1987) і А. Сьміта (1991). Уваходзіць у кансультатыўны савет часопісу «Review of Economics of the Household».