Карлес Кота
Карлес Кота | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лютага 1988[1] (36 гадоў) | |
Рост | 173 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рода Вільярэал | |
Нумар | 14 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2008 2007—2008 2008—2009 2009—2010 2010—2011 2011—2013 2013—2014 2014 2014—2015 2015—2016 2016—2017 2017 2017—2018 2018—2019 2019—2021 2021—2023 2023— |
Барсэлёна → Мускрон (арэнда) Сэвільля 2 Бэнідорм Анартосіс Дынама Тбілісі Дынама Менск Бунядкор Сан-Марына Этнікос Докса Эрміс Раё Махадаонда Воляс Фігерас Санта-Калёма Рода Вільярэал |
0 (0) 20 (2) 20 (0) 31 (0) 18 (1) 43 (6) 6 (1) 5 (0) 22 (2) 35 (6) 8 (1) 16 (0) 32 (6) 24 (0) 0 (0) 44 (9) 0 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ка́рлес Ко́та Пахэ́с (па-каталянску: Carles Coto Pagès; нарадзіўся 11 лютага 1988 году, Фігерас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Рода».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карлес нарадзіўся ў Каталёніі. У 2001 годзе ва ўзросьце 13 гадоў быў прыняты ў моладзевую сыстэму клюбу «Барсэлёна», але да гэтага гуляў у дзіцячай камандзе клюбу з роднага гораду. Аднак, Карлес ня скончыў акадэмію знакамітага клюбу, зьехаўшы ў 2007 годзе ў бэльгійскі «Мускрон».
Улетку 2008 году Кота вярнуўся ў Гішпанію, гуляючы за каманду «Атлетыка Сэвільля» ў другім гішпанскім дывізіёне. Потым сэзон правёў у іншым клюбе Сэгунды — «Бэнідорм», разам зь якім вылецеў у трэці дывізіён. У пачатку ліпеня 2010 году, не зважаючы на дзейны кантракт з «Бэнідормам», Карлес стаў гульцом кіпрскага «Анартосісу», якім кіраваў ягоны былы трэнэр па моладзеваму складу «Барсэлёны» Гільлерма Анхэль Оёс[2].
28 чэрвеня 2011 году далучыўся да «Дынама» Тбілісі, пераход быў праведзены ў якасьці абмену некалькімі гульцамі[3]. Разам з грузінскім клюбам Карлес стаўся чэмпіёнам краіны. 12 ліпеня 2013 году Кота перайшоў у табар менскага «Дынама»[4][5]. Карлес стаўся, такім чынам, адным з трох першых гішпанскіх гульцоў у чэмпіянаце Беларусі. Спачатку часта выходзіў у кашулі дынамаўцаў на пляцоўку, але праз высокую канкурэнцыю і ліміты на колькасьць іншаземцаў у складзе, страціў месца ў камандзе[6]. У сакавіку 2014 году перайшоў у «Бунядкор»[7].
Дасягеньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Дынама» Тбілісі
- Чэмпіён Грузіі: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Carles Coto // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Carles Coto abandona el Benidorm y ficha por el Anorthosis chipriota. Diario Información
- ^ El Dinamo Tbilisi georgiano ficha a 'Xisco' Muñoz, Coto y Yagüe. Terra
- ^ Кото стал динамовцем(недаступная спасылка). Дынама Менск
- ^ Испанский полузащитник Карлес Кото стал футболистом минского «Динамо». БелТА
- ^ «Карлес Кото: из-за лимита на легионеров в концовке чемпионата в минском „Динамо“ играли другие ребята, а я был „лишним“» (рас.). Прессбол.
- ^ «Нафтан» и «Минск» не доиграли (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Фігерасе
- Гішпанскія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Мускрон»
- Футбалісты клюбу «Бэнідорм»
- Футбалісты клюбу «Анартосіс» Фамагуста
- Футбалісты клюбу «Дынама» Тбілісі
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Бунядкор» Ташкент
- Футбалісты клюбу «Сан-Марына» Сэравальле
- Футбалісты клюбу «Этнікос» Ахнас
- Футбалісты клюбу «Докса» Катакапіяс
- Футбалісты клюбу «Эрміс» Арадыпу
- Футбалісты клюбу «Раё Махадаонда»
- Футбалісты клюбу «Воляс»
- Футбалісты клюбу «Фігерас»
- Футбалісты клюбу «Санта-Калёма»