Міс Расея
Міс Расе́я — штогадовы расейскі нацыянальны конкурс прыгажосьці. Упершыню быў праведзены ў 1927 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1927—1938 гадах конкурс праводзіўся ў Парыжы (на той момант у Францыі пражывала каля 200 тысячаў эмігрантаў з Расеі; у СССР праводзіць падобныя конкурсы тады не ўяўлялася магчымым). Першапачаткова прыгажунь выбіралі толькі зь ліку эмігрантак. Але з 1929 году заснавальнікам аглядаў расейскіх прыгажунь узяў на сябе парыскі часопіс «Ілюстраваная Расея», і геаграфія адбору канкурсантак пашырэла — зараз у конкурсе маглі ўдзельнічаць расейскія дзяўчыны, якія пражываюць у любых эўрапейскіх краінах. Пасьля пачатку Другой Сусьветнай вайны, конкурс «Міс Расея», як і іншыя конкурсы прыгажосьці перастаў праводзіцца. У 1989 годзе конкурс зноў быў адроджаны, з гэтага моманту ён праводзіцца ў Маскве (у 1989 і 1990 гадах зваўся «Міс СССР»). Прэзыдыюм конкурсу ўзначаліў Мікалай Мікалаевіч Косьцін, які ўвёў «Міс Расея» у новае стагодзьдзе з годным сьпісам партнэраў і, менавіта падчас яго тэрміна кіраваньня дырэкцыяй, былі дасягнутыя найболей значныя для конкурсу вяршыні.
Пераможцы конкурсу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1927 год — Кіра Склярова
- 1928 год — Ніна Северская
- 1929 год — Валянціна Астэрман (дыскваліфікаваная, карона перайшла да Ірыне Лявіцкай)
- 1930 год — Ірына Вэнцель
- 1931 год — Марына Шаляпіна
- 1932 год — Ніна Поль
- 1933 год — Тацяна Маслова
- 1934 год — Кацярына Антонава
- 1935 год — Мар'яна Гарбатоўская
- 1936 год — Арыядна Гедзеонава
- 1937 год — Ірына Ільліна
- 1938 год — Яўгенія Дашкевіч
- 1989 год — Юлія Суханава
- 1990 год — Марыя Кежа
- 1993 год — Ганна Байчык
- 1995 год — Эльміра Туюшава
- 1996 год — Аляксандра Пятрова
- 1997 год — Алена Рагожына
- 1998 год — Ганна Малова
- 1999 год — Ганна Круглова
- 2001 год — Аксана Фёдарава
- 2002 год — Сьвятлана Каралёва
- 2003 год — Вікторыя Лапырова
- 2004 год — Дыяна Зарыпава
- 2005 год — Аляксандра Іваноўская
- 2006 год — Тацяна Котава
- 2007 год — Ксенія Сухінава
- 2009 год — Сафія Рудзьева
Скандалы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1929 годзе пераможцам конкурсу «Міс Расея» стала Валянціна Астэрман. Аднак пасьля завяршэньня конкурсу высьвятлілася, што ў яе апынуўся не ўцякацкі пашпарт, як ва ўсіх удзельніц, а нямецкі. Гэта супярэчыла правілам конкурсу, карона перайшла да Ірыны Лявіцкай.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|