Фарнак II Фрыгійскі
Выгляд
Фарнак II Фрыгійскі (па-эляміцку: Парнака; ? — ?) — дзяржаўны дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. З роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын Фарнабаза I.
Узгадваецца ў 430 да н. э. як спадчыньнік свайго бацькі Фарнабаза І на пасадзе сатрапа Фрыгіі. Паводле Фукідыда, удзельнічаў у перамовах паміж Спартай і каралём Артаксэрксам I. Апошні раз узгадваецца ў 422 да н. э. У 413 да н. э. ягоны сын Фарнабаз II ужо займаў пасаду бацькі. Дата сьмерці Фарнака невядомая.
Папярэднік Фарнабаз I |
Сатрапы Фрыгіі 430 да н. э. — 420 да н. э.? |
Наступнік Фарнабаз II |