Анатоль Мікалаевіч Казловіч
Анатоль Мікалаевіч Казловіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 верасня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 2011 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, сцэнарыст, выкладчык |
Жанр | рэалізм |
Мова твораў | руская і беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Анатоль Мікалаевіч Казловіч (16 верасня 1946, Горск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — 14 кастрычніка 2011, Мінск, Беларусь) — беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, выкладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Горскай пачатковай школе, у Падкраіцкай сямігодцы, у 1964 годзе скончыў Малецкую сярэднюю школу. Працаваў памочнікам экскаватаршчыка ў Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі, фотакарэспандэнтам Бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізму».
У 1969 годзе Анатоль Казловіч скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова з вучобай працаваў у «Сельской газете». Пасля службы ў Савецкай арміі (служыў у званні лейтэнанта ў Слуцку; 1969—1971) працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты». Каб глыбей пазнаць жыццё, уладкаваўся кантралёрам АТК на Мінскі станкабудаўнічы завод, у час жніва працаваў у калгасе памочнікам камбайнёра. У 1973 годзе Анатоль Казловіч быў прызначаны старшым рэдактарам беларускага тэлебачання, потым — рэдактарам аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». З 1977 года працаваў загадчыкам карэспандэнцкага пункта «Литературной газеты» ў Беларусі, друкаваўся ў часопісах «Дружба народов », «Наш современник », «Вокруг света ». Па ўласным прызнанні[1], для здабыцця душэўнай раўнавагі публікаваўся і ў беларускамоўным друку, напрыклад у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь».
Дэбютаваў у рэспубліканскім друку ў 1964 годзе вершамі. Удзельнічаў у літаб’яднаннях «Крыніца» і «Узлёт». У калектыўным зборніку маладых беларускіх паэтаў «Рунь» (1970) змешчаны яго вершы. У 1981 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР (з 1991 г. у Саюзе пісьменнікаў Беларусі).
З верасня 1994 па красавік 1995 года ў газеце «Народная Воля» друкаваўся цыкл аўтабіяэкалагічных прытчаў «Беларусы паміж небам і зямлёю». За літаратурна-публіцыстычнае ўвасабленне беларускай нацыянальнай ідэі ў серыі прытчаў Анатолю Казловічу была прысуджана Літаратурная прэмія імя Алеся Адамовіча (1995). Пазней, у 2003 і 2006 гадах, з друку выйшлі дзве аднайменныя кнігі-хронікі пісьменніка, дзе ён «сабраў і абагульніў велізарны фактычны матэрыял па найбольш складаным перыядзе жыцця Беларусі на мяжы ХХ—XXI стагоддзяў, які ўвасобіў у публіцыстычных матэрыялах розных жанраў: нарысах, артыкулах, эсэ, замалёўках»[2]. У электронным варыянце кнігі-хронікі Анатоля Казловіча выкладзены ў вольны доступ[3].
Працаваў на пасадзе галоўнага рэдактара фермерскай газеты «Новая зямля» (1993—1994), праваабарончага штомесячніка «Круг» (1994—1995), з 2000 года — першага намесніка галоўнага рэдактара газеты «Народная Воля». У 2000—2007 гадах Анатоль Мікалаевіч выкладаў журналісцкія дысцыпліны ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (Мінск), у 2006—2007 гадах — у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс). Прачытаныя ў ЕГУ лекцыі ляглі ў аснову кнігі «Восход и заход публициста» (2010)[4].
У 1992 годзе на экраны ў Беларусі выйшаў тэлефільм «126 слов»[5], зняты рэжысёрам Уладзімірам Арловым па «аўтабіяэкалаграфічным» рамане Анатоля Казловіча «Если бы да кабы» (твор на той момант яшчэ быў не апублікаваны)[6]. Кадры з гэтага тэлефільма выкарыстаны ў відэароліку «Анатолий Козлович. Про моего отца. Путешествие в детство»[7], які ў 2021 годзе быў зняты сынам Анатоля Казловіча Мікалаем.
А. М. Казловіч пасля цяжкай хваробы памёр 14 кастрычніка 2011 года, пахавалі на могілках у Калодзішчах.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1994, или Белорусы между небом и землей : хроники Анатолия Козловича / Анатолий Козлович. — Смоленск : Скиф, 2006. — 672 с.
- Белорусы между небом и землей : хроники Анатолия Козловича / Анатолий Козлович. — Смоленск : Скиф, 2003. — 623 с.
- Если бы да кабы : автобиоэколографический роман / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1994. — 239 с. : ил.
- Собственный корреспондент : современные драмы / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1989. — 255 с., [1] л. ил.
- Красный остров : очерки / Анатолий Козлович. — Москва : Советский писатель, 1988. — 270 с.
- Место под солнцем : докум. повесть / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1988. — 187 с. : ил.
- На моей ладони линия реки : повесть-эссе / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1987. — 319 с. : ил.
- Рассвет : повесть о современнике / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1986. — 190 с.
- Трудно любить : повести публициста / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1985. — 208 с. : ил. — Содерж.: Деревенские женщины ; Деревенские мужчины ; Деревенские ветры.
- Дитя моё золотое : повесть публициста / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1984. — 247 с.
- Далеко впереди : докум. повести / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1981. — 303 с. — Содерж.: Я — контролёр : ежедневная повесть о совести ; Зоя Ивановска : десять лет из жизни идеального человека ; Возвращение в себя : повесть о власти.
- Пора идти : очерки / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1979. — 224 с. — (Республика. Время. Люди).
- Что открывает «колумбик». Цеховые будни — 1977
- Дыхание : очерки / Анатолий Козлович. — Минск : Мастацкая літаратура, 1977. — 192 с. — (Республика. Время. Люди).
Сцэнарыст
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурныя сцэнарыі дакументальных фільмаў:
- «Зачем нужны контролёры» (1979)
- «Испекли мы каравай» (1980)
- «Взлететь бы!» (1990).
Зноскі
- ↑ Томкович А. Анатолий Козлович: «Свободным я еще не был» // СНПЛЮС. Свободные новости [1] Архівавана 12 ліпеня 2020..
- ↑ Тычко Г. К. Беларускі нарыс і яго месца ў мастацкай публіцыстыцы XXI стагоддзя // Mediana.by [2] Архівавана 15 ліпеня 2020..
- ↑ Козлович А. «Белорусы между небом и землей», том 1 [3], том 2 [4], том 3 [5], том 4 [6].
- ↑ http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=13511
- ↑ Тэлефільм «126 слов» // YouTube.com [7]
- ↑ Шклярык В. А. Раман Анатоля Казловіча «Каб ды калі б» як багатая крыніца мікратапонімаў вёскі Горск Бярозаўскага раёна // Сучасныя праблемы анамастыкі. — Мінск : Беларус. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 322—325. [8]
- ↑ Відэаролік «Анатолий Козлович. Про моего отца. Путешествие в детство» // YouTube.com [9]
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казловіч Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Козлович Анатолий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск, 2004. С. 137.
- Анатоль Казловіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. C. 64-65.
- Казловіч Анатоль / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 3. С. 79-80.
- Анатоль Казловіч // Беларускія пісьменнікі : даведнік. Мінск, 1994. С. 243—244.
- Казловіч Анатоль Мікалаевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 617.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыял Краязнаўства Берасцейшчыны, падрыхтаваны ў 2016 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай
- Нарадзіліся 16 верасня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Памерлі 14 кастрычніка
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Каладзішчанскіх могілках
- Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
- Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
- Выкладчыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі