Баранавіцкае гета
Баранавіцкае гета | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Баранавічы |
Перыяд існавання |
28 ліпеня 1941 — 17 снежня 1942 |
Колькасць вязняў | больш за 15 000 |
Колькасць загінулых | 12 000 |
Старшыня юдэнрата |
Изаксон Овсій Гіршэвич, Шмуэль Янкелевіч |
Баранавіцкае гета на Вікісховішчы |
Баранавіцкае гета — яўрэйскае гета, якое было створана пад час Другой Сусветнай вайны ў Баранавічах германскимі акупантамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гета было створана амаль адразу пасля захопу гораду немцамі. 28 чэрвеня 1941 баранавіцкія яўрэі павінны былі перасяліцца ў раён Баранавічаў празваны Сахалінам. Гета мела межы па вуліцах: Віленская (цяпер Гагарына), Наратовіча (цяпер Камсамольская), Царкоўная (цяпер Лісіна), Панятоўскага (цяпер Багдановіча), Ажэшкі. Уезд на тэрыторыю гета быў з вуліцы Віленскай па вуліцы Садовай (цяпер Міцкевіча). Усё гета было агароджана двумя радамі калючага дроту.
На чалавека ў гета прызначаўся 1 м² жылой плошчы. Харчаванне (200 грамаў эрзац-хлебу на дзень і 1 кг крупы на месяц) выдавалася толькі працуючым.
У студзені 1941 ў гета знаходзілася больш за 15 000 яўрэяў з горада і ваколіцаў.
У баранавіцкі юдэнрат уваходзіла 26 асоб. На чале яго стаяў Аўсей Гіршэвіч Ізыксон, паліцыяй гета кіраваў Наім Піневіч Вальтман. Сядзіба юдэнрат знаходзілася ў будынку па вуліцы Садовай, 10.
29 чэрвеня і 30 чэрвеня 1941 было расстраляна прыкладна па 500 і 300 яўрэяў на старых яўрэйскіх могілках (цяпер вул. Чарнышэўшскга). 30 чэрвеня 1941 немцы адабралі 36 яўрэяў-дактароў быццам бы для лячэння савецкіх ваеннапалонных. І ў той самы дзень іх расстралялі.
9 ліпеня 1941 было паведамлена пра расстрэл 73 яўрэяў, якія супрацоўнічалі з камуністамі. У канцы ліпеня расстралялі яшчэ каля 70 чалавек інтэлігенцыі.
4 сакавіка 1942 была праведзена масавы расстрэл жыхароў гета. Жывымі пакінулі толькі тых хто мог працаваць. 3400 чалавек вывезлі да Зялёнага Масту за чыгункаю Баранавічы-Вільня і расстралялі. Забіты быў і старшыня гета Ізыксон.
17 снежня 1942 года пачалася поўная ліквідацыя Баранавіцкага гета. Яўрэі былі часткова знішчаны (6000 расстраляныя каля вёскі Грабавец), часткова перавезены ў Калдычэўскі лагер смерці. Падвалы ў будынках, дзе хаваліся людзі закідваліся гранатамі, некаторыя дамы паліліся. На ўездзе ў горад зявіліся таблічкі «Свабодна ад яўрэяў».
Летам 1942 у Баранавічы было прывезена некалькі тысяч яўрэяў з Чэхаславакіі, Аўстрыі і Германіі. Яны былі расстраляны недалёка ад горада ва ўрочышчы Гай.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перазахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магіле быў адкрыты на сродкі яўрэйскага боку Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору — вязняў Баранавіцкага гета.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шерман, Б.П. Барановичское гетто. Колдычевский лагерь смерти (Барановичи, 1997)
- Артыкул «Баранавічы» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўрэі пад час нямецкай акупацыі. Баранавіцкае гета. Архівавана 25 жніўня 2011.