[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Барэльеф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 05:30, 2 ліпеня 2023, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (→‎Літаратура)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Барэльеф п'едэстала Аляксандраўскай калоны

Барэльеф (фр.: bas-relief — нізкі рэльеф) — разнавіднасць скульптурнага выпуклага рэльефу, у якім малюнак выступае над плоскасцю фону не больш, чым на палову аб'ёму[1]. Калі больш — рэльеф называецца гарэльефам (высокі рэльеф).

Барэльеф — распаўсюджаны від упрыгожвання архітэктурных збудаванняў і дэкаратыўных вырабаў усіх часоў, вядомы з эпохі палеаліту: першыя барэльефы — глыбока высечаныя або вычасаныя наскальныя малюнкі. Барэльефы таксама часта змяшчаюць на пастаментах помнікаў, на стэлах, мемарыяльных дошках, манетах, медалях і гемах.

Як частка архітэктурнага дэкору, барэльеф можа ўпрыгожваць пілоны, сцены, франтоны, фрызы, метопы, скляпенні, капітэлі.

  1. Сомов А. И. Ваяние // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.