[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Малыя Антыльскія астравы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малыя Антыльския Астравы
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Трынідад 
Агульная плошча13 012 км²
Насельніцтва3 735 636 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва287,09 чал./км²
Размяшчэнне
14°14′ пн. ш. 61°21′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Малыя Антыльскія астравы (Атлантычны акіян)
Малыя Антыльския Астравы
Малыя Антыльския Астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малыя Антыльскія астравы (англ.: Lesser Antilles, нідэрл.: Kleine Antillen, фр.: Petites Antilles, ісп.: Antillas Menores) — частка Антыльскіх астравоў, якая ўтварае ланцуг кавалкаў сушы вулканічнага паходжання, што цягнецца ад Вялікіх Антыльскіх астравоў да ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі паміж 10—19° паўночнай шыраты. Агульная тэрыторыя - 13012 км². Насельніцтва - 3 735 636 чал. (2009 г.).

Геаграфія

Месцазнаходжанне Малых Антыльскіх астравоў прыкладна супадае з вонкавым краем Карыбскай тэктанічнай пліты, паднятым у выніку сутыкнення з Атлантычнай і Паўночна-Амерыканскай тэктанічнымі плітамі. Працэс дрэйфавання пліт працягваецца, што адбіваецца на далейшым падняцці акеанічнага дна і сейсмічнай актыўнасці на астравах.

З часоў, калі караблі карысталіся ветразямі, Малыя Антыльскія астравы прынята падзяляць на Наветраныя і Падветраныя. Падветраныя астравы займаюць кароткія часткі дугі астравоў на поўдні і поўначы. Астатнія ўваходзяць у групу Наветраных. Трансатлантычныя вятры, якія дзьмуць з усходу на захад рабілі Наветраныя астравы больш дасягальнымі для суднаў, што кіраваліся з Еўропы, а Падветраныя - з боку Амерыканскага кантынента.

Асноўныя Малыя Антыльскія астравы
Назва Прыналежнасць Плошча, км²
Падветраныя
Востраў Ангілья Вялікабрытанія 102
Віргінскія астравы ЗША, Вялікабрытанія 500
Востраў Сен-Мартэн Нідэрланды, Францыя 87
Востраў Саба Нідэрланды 13
Востраў Сент-Кітс Сент-Кітс і Невіс 168
Востраў Невіс Сент-Кітс і Невіс 93
Востраў Авес Венесуэла 0,045
Востраў Барбуда Антыгуа і Барбуда 161
Востраў Антыгуа Антыгуа і Барбуда 281
Востраў Мантсерат Вялікабрытанія 102
Востраў Гвадэлупа Францыя 1628
Востраў Мары-Галан Францыя 158
Востраў Дамініка Садружнасць Дамініка 750
Наветраныя
Востраў Марцініка Францыя 1128
Востраў Сент-Люсія Сент-Люсія 617
Востраў Сент-Вінсент Сент-Вінсент і Грэнадзіны 345
Астравы Грэнадзіны Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Грэнада 86
Востраў Барбадас Барбадас 431
Востраў Грэнада Грэнада 280
Востраў Табага Трынідад і Табага 300
Востраў Трынідад Трынідад і Табага 4768
Паўднёвыя Падветраныя
Востраў Аруба Нідэрланды 179
Востраў Кюрасаа Нідэрланды 444
Востраў Банайрэ Нідэрланды 294
Востраў Ла-Тартуга Венесуэла 156
Востраў Маргарыта Венесуэла 1020
Востраў Бланкілья Венесуэла 64,53

Спасылкі