[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Міхаіл Сяргеевіч Башылаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:55, 28 мая 2024, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Клубная кар’ера: clean up, Task 16: replaced (1×) / removed (0×) deprecated |dead-url= and |deadurl= with |url-status=; з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Футбол
Міхаіл Башылаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Міхаіл Сяргеевіч Башылаў
Нарадзіўся 12 студзеня 1993(1993-01-12)[1] (31 год)
Грамадзянства  Расія
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 30
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2016 Расія Том (Томск) 7 (0)
2013   Расія Іртыш (Омск) 9 (0)
2013—2014   Расія Цюмень 8 (0)
2014—2016   Расія Том-2 (Томск) 39 (2)
2016 Літва Уцяніс (Уцяна) 7 (0)
2017—2019 Беларусь Гарадзея 71 (2)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 13 (1)
2020—2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 24 (1)
2021—2022 Арменія Нараванк (Ехегнадзор) 32 (0)
2022—2023 Казахстан Туран (Туркестан) 35 (3)
2024— Беларусь Віцебск
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Расія Расія (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 снежня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Башылаў (нар. 12 студзеня 1993, Томск) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Віцебск».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец томскага футбола, з 2009 года пачаў трапляць у моладзевы склад «Тамі». З 2011 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а 13 мая 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Растовам» (2:1).

У лютым 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў омскі «Іртыш» да канца сезона. У ліпені 2013 года на правах арэнды далучыўся да «Цюмені», якой дапамог выйсці ў ФНЛ па выніках сезона 2013/14. У 2014—2016 гадах гуляў за фарм-клуб «Том-2», часам з’яўляючыся ў асноўнай камандзе «Тамі». У другой палове 2016 года, пакінуўшы «Том», выступаў за літоўскі клуб «Уцяніс».

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гарадзея» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Здолеў замацавацца ў аснове беларускай каманды на пазіцыі апорнага паўабаронцы і ў чэрвені 2017 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2018[3]. У сезоне 2018 заставаўся іграком стартавага складу, толькі ў маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[4]. Заставаўся іграком стартавага складу, у ліпені не гуляў з-за траўмы, у верасні вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].

У сакавіку 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 года перайшоў у «Энергетык-БДУ»[7]. У сталічным клубе таксама стаў трывалым іграком асновы.

У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[8] і неўзабаве далучыўся да дэбютанта армянскай Прэм’ер-лігі «Нараванка». У жніўні 2022 года перайшоў у казахстанскі «Туран».

У сакавіку 2024 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Віцебска»[9].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2011 года быў выклаканы ў юніёрскую зборную Расіі для ўдзелу ў міжнародным турніры ў Астане. Усяго правёў тры матчы за зборную.

  • Расія Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона «Урал-Паволжжа»): 2013/14
  • Арменія Уладальнік Кубка Арменіі: 2021/22
  1. Mikhail Bashilov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Городея" заключила контракт с российским защитником Башиловым (руск.). football.by (30 сакавіка 2017). Праверана 11 сакавіка 2024.
  3. "Городея" продлила контракты с Дубайичем и Башиловым (руск.). football.by (25 чэрвеня 2017). Праверана 11 сакавіка 2024.
  4. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (21 лістапада 2018). Праверана 11 сакавіка 2024.
  5. "Городея" продлила контракт с Йоксимовичем и рассталась с Башиловым (руск.). football.by (5 снежня 2019). Праверана 11 сакавіка 2024.
  6. Башилов стал игроком «Белшины» (руск.). by.tribuna.com.
  7. Михаил Башилов перешел из "Белшины" в "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (8 ліпеня 2020). Праверана 11 сакавіка 2024.
  8. Футбол. Полузащитник Михаил Башилов покинул "Энергетик"-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (19 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 21 ліпеня 2021.
  9. Михаил Башилов стал игроком "Витебска" (руск.). football.by (7 сакавіка 2024). Праверана 11 сакавіка 2024.