Пратока
Выгляд
Прато́ка — другараднае рэчышча (рукаў) ракі, утворанае разгалінаваннем ракі астравамі, або кароткі вадацёк прыроднага паходжання, што злучае возера з ракой ці два возеры. Звычайна меней мнагаводнае за галоўнае рэчышча.[1]
У Беларусі рачныя пратокі найчасцей трапляюцца на рэках Палесся, паміж азёрамі — у Паазер'і.
Зноскі
- ↑ Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X — С. 247, Геаграфія ў тэрмінах..., С. 240.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 25. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
- Проток (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі