[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Рабунь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:19, 4 жніўня 2024, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (Вядомыя асобы)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Вёска
Рабунь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 233 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222430
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213860071
Рабунь на карце Беларусі ±
Рабунь (Беларусь)
Рабунь
Рабунь (Мінская вобласць)
Рабунь

Ра́бунь[1] (трансліт.: Rabuń, руск.: Рабунь) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета[2]

Знаходзіцца за 16 км у напрамку на ўсход ад горада Вілейка і чыгуначнай станцыі Вілейка[3], за 119 км ад Мінска[3], каля паўночнага берага Вілейскага вадасховішча і аўтамабільнай дарогі Р63. Каля ўсходняй ускраіны вёскі ў Вілейскае вадасховішча ўпадае рака Орпа.

Уваходзіла ў склад Вілейскага павета Расійскай імперыі. У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[4][5][6][7].

  • 1866 год — 482 жыхары, 50 двароў[8].
  • 1931 год — 759 жыхароў, 143 двары[8].
  • 2001 год — 385 жыхароў, 192 двары[3].

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы пахаваны паэт Віталь Гарановіч (1952—2012) — беларускі, педагог.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́бань (з Ра́бані, за Ра́баняй, за Рабо́нню)
  2. Рабунь — вёска за дамбай(недаступная спасылка) // Рэгіянальная газета
  3. а б в г д БелЭн 2001.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  5. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  6. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
  7. Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
  8. а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60