Хангыль
Appearance
Хангы́ль — фанематычнае пісьменства карэйскай мовы. Характэрнай асаблівасцю хангыля з'яўляецца тое, што літары аб'ядноўваюцца ў групы, прыкладна адпаведныя складам. Гэты від пісьма быў распрацаваны ў сярэдзіне XV стагоддзя і з'яўляецца асноўным у Паўднёвай Карэі і адзіным у Паўночнай Карэі.
Назвы
Афіцыйныя назвы
- Сучасная назва хангыль (한글) была ўведзеная Чу Сігенам у 1912 годзе. Яна адначасова азначае «вялікая пісьменнасць» на старажытнакарэйскай і «карэйская пісьменнасць» на сучаснай карэйскай мове. На ханча гэтую назву запісаць нельга, хоць першы склад, хан (한), які выкарыстоўваецца ў значэнні «карэйская», можа быць запісаны як 韓. Склад 글 калісьці пайшоў ад іерогліфа 契, але цяпер у такім выглядзе запісаны быць не можа, так як натуралізаваўся ў карэйскай мове.
- У Паўночнай Карэі распаўсюджана назва Часон мунча (кар.: 조선 문자), як такая, што адпаведнае іншай назве краіны.
Іншыя назвы
- Часонгыль (조선글), «часонская пісьменнасць» — выкарыстоўваецца ў Паўночнай Карэі, па прынятай там саманазву Карэі — «Часон» (조선).
- Урыгыль (우리글), «наша пісьменства» — назва выкарыстоўваецца як у Паўночнай, так і ў Паўднёвай Карэі.
- Куксо 국서 / 國書) і кунмун (국문 / 國文), «нацыянальнае пісьменства» — гэтыя назвы выкарыстоўваліся ў пачатку XX стагоддзя, зараз лічацца састарэлымі.
Да пачатку XX стагоддзя ў літаратуры хангыль практычна не выкарыстоўваўся, бо лічыўся занадта простым. Замест яго выкарыстоўвалася заснаваную на кітайскіх іерогліфах пісьменнасць ханча. Літаратурная эліта Карэі называла хангыль напышліва:
- Анмун (кар. 언문, 諺文; «народнае пісьменства»).
- Амгыль (암글; «жаночае пісьменства»). 암, імаверна, паходзіць ад іерогліфа 陰, інь, які перад назоўнікам абазначае жаночы род.
- Ахэткыль (아햇글 або 아해글; «дзіцячае пісьменства»).
Аднак гэтыя назвы зараз з'яўляюцца састарэлымі. Ханча рэдка выкарыстоўваецца ў Паўднёвай Карэі і практычна не выкарыстоўваецца ў Паўночнай Карэі. Шаблон:Link FA