QBittorrent: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др афармленне |
др added Category:Праграмнае забеспячэнне using HotCat |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
{{DISPLAYTITLE:qBittorrent}} |
{{DISPLAYTITLE:qBittorrent}} |
||
[[Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне]] |
Версія ад 22:14, 17 жніўня 2013
qBittorrent — свабодны крос-платформенны кліент для працы з пратаколам BitTorrent, з графічным інтэрфейсам на Qt. Для працы з торэнтамі выкарыстоўваецца бібліятэка libtorrent-rasterbar. Распрацоўка пачалася ў сакавіку 2006 года і працягваецца да гэтага часу.
qBittorrent імкнецца быць легкаважным, магутным, інтуітыўна зразумелым, візуальна прывабным і даваць столькі дадатковых функцый, даступных у іншых кліентах, колькі магчыма. qBittorrent мае падобны да μTorrent інтэрфейс, каб карыстальнікі μTorrent маглі лёгка пераключыцца на qBittorrent.
Гісторыя
Распрацоўку ў сакавіку 2006 года пачаў Крыстоф Дзюмэ, які тым часам вучыўся ў Тэхналагічным універсітэце горада Бельфор-Манбельяр ў Францыі. 24 чэрвеня 2013 актыўны ўдзельнік qBittorrent-супольнасці Sledgehammer стаў новым даглядчыкам (англ. maintainer) праекту. Але Крыстоф па-ранейшаму з'яўляецца актыўным удзельнікам праекту.
Магчымасці
- Магчымасць сцягваць файлы паслядоўна (зручна для прадпрагляду відэа).
- Шматмоўнасць. Перакладзены на 35 моў, у тым ліку на беларускую.
- Добра інтэграваная пошукавая сістэма, якую лёгка пашырыць пры неабходнасці.
- Адначасовы пошук на найбольш вядомых пошукавых сайтах па торэнтах.
- Можна шукаць па катэгорыях (кнігі, музыка, анімэ і г.д.).
- Падтрымка ўсіх пашырэнняў пратаколу BitTorrent: DHT, Peer Exchange, Full encryption, Magnet/BitComet URI і г.д.
- Адлеглае кіраванне праз вэб-інтэрфейс, амаль ідэнтычны стандартнаму інтэрфейсу.
- Пашыраны кантроль над трэкерамі, пірамі і торэнтамі.
- Пошукавы фільтр для змесціва торэнтаў.
- Чарга і прыярэтызацыя торэнтаў.
- Выбар змесціва торэнтаў.
- Наданне торэнтам цэтлікаў і кіраванне па іх.
- Падтрымка UPnP/NAT-PMP.
- Стваральнік торэнтаў.
- Пашыраная падтрымка RSS з фільтрамі (у тым ліку рэгулярныя выразы).
- Кіраўнік абмежавання хуткасці.
- IP-фільтраванне (eMule-і PeerGuardian-сумяшчальнае).
- Падтрымка IPv6.
- Можа выступаць у якасці трэкера.
- Магчымасць выключэння кампутара ці выхаду з праграмы па сканчэнні задач.
Падтрымка АС
qBittorrent працуе на Linux, Mac OS X, Windows, OS/2 і FreeBSD. На афіцыйным сайце можна сцягнуць зборкі для Windows і Mac OS X і зыходны код для уласнаручнага будавання. Для Ubuntu існуюць стабільны і нестабільны PPA-рэпазітары.