[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

qBittorrent

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

qBittorrent — свабодны крос-платформенны кліент для працы з пратаколам BitTorrent, з графічным інтэрфейсам на Qt. Для працы з торэнтамі выкарыстоўваецца бібліятэка libtorrent-rasterbar. Распрацоўка пачалася ў сакавіку 2006 года і працягваецца да гэтага часу.

qBittorrent імкнецца быць легкаважным, магутным, інтуітыўна зразумелым, візуальна прывабным і даваць столькі дадатковых функцый, даступных у іншых кліентах, колькі магчыма. qBittorrent мае падобны да μTorrent інтэрфейс, каб карыстальнікі μTorrent маглі лёгка пераключыцца на qBittorrent.

Гісторыя

Распрацоўку ў сакавіку 2006 года пачаў Крыстоф Дзюмэ, які тым часам вучыўся ў Тэхналагічным універсітэце горада Бельфор-Манбельяр ў Францыі. 24 чэрвеня 2013 актыўны ўдзельнік qBittorrent-супольнасці Sledgehammer стаў новым даглядчыкам (англ. maintainer) праекту. Але Крыстоф па-ранейшаму з'яўляецца актыўным удзельнікам праекту.

Магчымасці

  • Магчымасць сцягваць файлы паслядоўна (зручна для прадпрагляду відэа).
  • Шматмоўнасць. Перакладзены на 35 моў, у тым ліку на беларускую.
  • Добра інтэграваная пошукавая сістэма, якую лёгка пашырыць пры неабходнасці.
    • Адначасовы пошук на найбольш вядомых пошукавых сайтах па торэнтах.
    • Можна шукаць па катэгорыях (кнігі, музыка, анімэ і г.д.).
  • Падтрымка ўсіх пашырэнняў пратаколу BitTorrent: DHT, Peer Exchange, Full encryption, Magnet/BitComet URI і г.д.
  • Адлеглае кіраванне праз вэб-інтэрфейс, амаль ідэнтычны стандартнаму інтэрфейсу.
  • Пашыраны кантроль над трэкерамі, пірамі і торэнтамі.
    • Пошукавы фільтр для змесціва торэнтаў.
    • Чарга і прыярэтызацыя торэнтаў.
    • Выбар змесціва торэнтаў.
    • Наданне торэнтам цэтлікаў і кіраванне па іх.
  • Падтрымка UPnP/NAT-PMP.
  • Стваральнік торэнтаў.
  • Пашыраная падтрымка RSS з фільтрамі (у тым ліку рэгулярныя выразы).
  • Кіраўнік абмежавання хуткасці.
  • IP-фільтраванне (eMule-і PeerGuardian-сумяшчальнае).
  • Падтрымка IPv6.
  • Можа выступаць у якасці трэкера.
  • Магчымасць выключэння кампутара ці выхаду з праграмы па сканчэнні задач.

Падтрымка АС

qBittorrent працуе на Linux, Mac OS X, Windows, OS/2 і FreeBSD. На афіцыйным сайце можна сцягнуць зборкі для Windows і Mac OS X і зыходны код для уласнаручнага будавання. Для Ubuntu існуюць стабільны і нестабільны PPA-рэпазітары.

Гл. таксама

Спасылкі