Перм
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Перм (Мо́латаў — у 1940–1957 гг.) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пермскага краю. Порт на рацэ Кама. Насельніцтва Пермі на 1 студзеня 2007 года складала 970 тысяч чалавек. Вузел чыгунак і аўтадарог.
Камская ГЭС. Пермскі навуковы цэнтр Расійскай АН, 4 тэатры. Філармонія. Цырк.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1723 годзе на месцы вёскі Ягашыха (узнікла ў пачатку 17 ст.) пры ўпадзенні р. Ягашыха ў Каму быў пабудаваны медзеплавільны завод з мястэчкам, пераназваным у 1781 у горад. З 1781 года — цэнтр Пермскага намесніцтва, з 1796 губернскі горад, дзе ў 1807—1830 гадах знаходзілася горнае ўпраўленне Уральскіх заводаў. З сярэдзіны 19 ст. гандлёвы цэнтр і порт на Каме. У 1874 годзе праз горад пракладзена Уральская чыгунка. Перм была месцам палітычнай ссылкі (у 1835 годзе сюды быў сасланы А. І. Герцэн, у 1880-81 — У. Г. Караленка і інш.).
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Пермскі дзяржаўны ўніверсітэт, Пермскі тэатр оперы і балета імя П. І. Чайкоўскага.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алесь Гародня (Аляксандр Эраставіч Функ; 1899—1944) — беларускі празаік, крытык, рэдактар.
- Юлій Іванавіч Глінка (нар. 1926) — беларускі архітэктар.
- Леў Сцяпанавіч Ляховіч (1919—1990) — вучоны ў галіне металазнаўства, доктар тэхнічных навук[3]
- Мікалай Гаўрылавіч Славянаў (1854—1897) — інжынер-электратэхік, вынаходнік электрычнай дугавой зваркі металаў
- Віталь Рыгоравіч Хлопін (1890—1950) — савецкі радыехімік
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б http://www.gorodperm.ru/structure/structure-msu/head/
- ↑ а б http://perm-map.ru/map833552_0_1.htm
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перм
- Афіцыйны сайт ураду