[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Фахіта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:17, 1 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Інгрэдыенты фахіта: тартыльі, смятана, цёрты сыр, піка дэ гальа, востры соус, мяса.

Фахіта (ісп.: fajita), мн. л. фахітас (fajitas) — страва мексіканскай кухні, якая прадстаўляе сабой загорнутае ў тартыльі (мяккую пшанічную аладку) смажанае на грылі і нарэзанае палоскамі мяса з гароднінай. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца ялавічына, але таксама свініна, кураціна, часам морапрадукты. Да мяса часта дадаецца смятана, гуакамоле, сальса, піка-дэ-гальа, сыр і таматы.

Страва паходзіць з рэгіёну на Тэхасска-Мексіканскай мяжы ў Рыа-Грандэ, дзе раней жылі каўбоі. Яны атрымлівалі рэшткі мяса пасля забівання жывёлы. Назва паходзіць ад ісп.: faja, гэта значыць «палоска», што паказвае на спосаб нарэзкі мяса для фахіты.