Дарон Малакян
Даран Малакян | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Даран Вартан Малакян |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | ЗША |
Бацька | Vartan Malakian[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст, спявак, музыкант, аўтар песень |
Гады актыўнасці | 1995 — нашы дні |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | гітара |
Жанры |
Альтэрнатыўны рок хеві-метал эксперыментальны рок хард-рок |
Калектывы |
System of a Down Scars on Broadway |
Супрацоўніцтва | Rammstein, Cypress Hill |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
www.systemofadown.com www.scarsonbroadway.com |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дарон Малакян (англ.: Daron Malakian; 18 ліпеня 1975, Глендэйл, штат Каліфорнія) — гітарыст і прадзюсар амерыканскага рок-гурта System of a Down, гітарыст і лідар гурта Scars on Broadway.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дарон рос у сям’і мастакоў армянскага паходжання ў маленькай кватэрцы ў Галівудзе. Абодва яго бацькі мелі прамое стаўленне да выяўленчага мастацтва. Яго бацька, Вартан Малакян, маляваў вокладкі для альбомаў, а маці, Зепур Малакян, была скульптарам. Дарон захапіўся музыкай у раннім узросце і ўжо ва ўзросце чатырох гадоў збіраў музычныя запісы. Ва ўзросце 12 гадоў Дарон купілі яго першую гітару, у 20 ў яго з’явілася ўдарная ўстаноўка.
Дарон не вучыўся ў музычнай школе, ён — самавук. За інструментам Дарон праводзіў вельмі шмат часу. Заняткі часам доўжыліся да 10 гадзін у суткі. Дарон ў 16 год першы раз выйшаў на сцэну з групай Hard Rock Band. Як Шаво і Серж ён наведваў «Rose and Alex Pilibos Armenian School».
Дарон пра самога сябе: «Я амаль ніколі не хаджу на вечарынкі, выключэнне — хакейныя гульні „Лос-Анджэлес Кінгз“. Звычайна я застаюся дома і слухаю музыку. Я не сустракаюся ні з якімі мадэлямі і не хаджу ў стрып-бар. Я жыву ў сваіх бацькоў і маю зносіны са старымі сябрамі. Калі бачу, што нехта сыходзіць з рэпетыцыі засмучаным, дрэнна працуе, то гэта перадаецца і мне. Чортава праца! Але група для мяне — важней за ўсё». «Я сапраўды меланхолік. Збольшага таму, што я не здаровы: у мяне пастаянны стрэс з-за таго, што ў нас ужо мільёны прыхільнікаў. Раней я пісаў для сябе аднаго і мая мама была маёй публікай».
Разам з Рыкам Рубінам Малакян прадзюсаваў альбомы System of a Down, як і альбомы груп The Ambulance і Bad Acid Trip. У 2003 годзе Дарон арганізаваў уласны гуказапісвальны лэйбл EatUrMusic, і першым рэлізам студыі стаў альбом гурта Amen. На дадзены момант лэйбл зачынены.