Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі
Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1924 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | танцор |
Узнагароды |
Іосіф Валяр’янавіч Ляшчынскі (нар. 29 верасня 1924, Івянец, Польская Рэспубліка) — беларускі танцоўшчык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1967).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў звычайнай местачковай сям’і. Бацька Валяр’ян Ляшчынскі быў майстрам-мулярам, які з арцеллю будаўнікоў узводзілі храмы і палацы, жылыя дамы і крамы ў Івянцы, Валожыне, Барысаве, Вільні. А маці Юзэфа з роду Сасноўскіх была хатняй гаспадыняй і займалася выхаваннем дзяцей.
У сямігадовым узросце паступіў у першы клас школы, дзе пасаду дырэктара займала Марыя Асіповіч, унучка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Быў вучнем былога саліста Варшаўскага тэатра оперы і балета Уладзіслава Аскеркі, які быў настаўнікам Івянецкай школы за польскім часам[1]. У школе ставіліся тэатральныя пастаноўкі, дзейнічалі гурткі танцаў і спеваў. Аскерка заўважыў здольнага вучня і прывіў любоў да харэаграфіі і народных танцаў[2].
Закончыў курсы па харэаграфіі пры Мінскім абласным Доме народнай творчасці і рэжысёрскае аддзяленне Мінскага культасветвучылішча.
У Івянцы працаваў у кафляным цэху Івянецкага прамкамбіната і адначасова кіраваў танцавальным калектывам у Доме культуры. Яго прызначылі інструктарам Івянецкага Дома культуры, а праз год — дырэктарам.
Музычным кіраўніком у Доме культуры, супрацоўніцай Ляшчынскага ў яго харэаграфічнай дзейнасці была музыкант, вучаніца К. Паплаўскага Стэфа Чылюк, якая працавала з ім з 1956 года.
Мастацкі калектыў пад кіраўніцтвам Ляшчынскага набыў шырокую вядомасць у Беларусі, неаднаразова выступаў і за яе межамі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе было прысвоена ганаровае званне «Заслужанага дзеяча культуры БССР»[3].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / Пад агульнай рэдакцыяй А. В. Сабалеўскага. Т. 2 : Л―Я / [рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.] — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 41. — 571, [1] с.: іл. — ISBN 985-11-0259-8.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 334. — 751 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Майстар агітацыйнага танца з Івянца Архівавана 24 чэрвеня 2021.