Джазмен
Джазме́н — музыкант, выканаўца джаза. Слова паходзіць ад англійскіх слоў jazz (джаз) і man (чалавек). Галоўным уменнем для джазмена, гульца ў бэндзе, з’яўляецца ўменне імправізаваць, не замінаючы пры гэтым таварышам і гарманічна падладжвацца пад іх імправізацыю.
Самымі вядомымі джазменамі звычайна з’яўляюцца саксафаністы, піяністы і гітарысты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова джаз быў музыкай «дна» амерыканскага грамадства, яго негрыцянскай часткі, таму першымі джазменамі былі негрыцянскія музыканты Амерыкі, можа быць, нават непрафесійныя. Для белых музыкантаў выкананне джаза доўгі час лічылася непрыстойным, і сам джаз, з-за свайго паходжання, лічыўся нізкай, вульгарнай музыкай.
Тым не менш у кірунку з’явіліся свае прыхільнікі ў асяроддзі белых амерыканцаў, а затым і паслядоўнікі. Нарэшце, 26 лютага 1917 года ў нью-ёрскай студыі фірмы «Victor» каманда белых музыкантаў з Новага Арлеану запісала першую джазавую грамкружэлку. Пласцінка мела велізарную папулярнасць, джаз увайшоў у фавор, а статус джазмена як музыканта некалькі падвысіўся.
Вядомыя джазмены
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джазмен