Давыдавічы (Бярозаўскі раён)
Вёска
Давыдавічы
|
Давы́давічы[1] (трансліт.: Davydavičy, руск.: Давыдовичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 27 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1856 годзе ўзгадваецца ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, нашчадкам Васілеўскага ў ёй належала разам з в. Глушэц.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час была ўстаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Сялецкай гміны Палескага ваяводства. Польшчы. З 1932 года ў Малецкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 4 жыхары вёскі.
З 14 красавіка 1960 ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малец» (у 1979—1990 гг. імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі).
Планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага ўсходу на поўдзень, забудова рэдкая, двухбаковая.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1856 — 29 душ.
- XX стагоддзе:
- 1970 — 111 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 15 двароў, 20 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх