[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Дыспансерызацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыспансерыза́цыя (ад дыспансер)[1] — метад дынамічнага назірання за станам здароўя насельніцтва, які ўключае комплекс прафілактычных, дыягнастычных і лячэбна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Ажыццяўляецца дыспансерамі для ўмацавання здароўя і захавання працаздольнасці насельніцтва. Уключае пастаянны нагляд за станам здароўя асоб, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку, вывучэнне і аздараўленне ўмоў іх працы і быту, выяўленне і лячэнне хворых на ранніх стадыях хвароб, правядзенне індывідуальнай і сацыяльнай прафілактыкі.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць дзве формы дыспансерызацыі:

Дыспансерызацыя ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі ўведзена ў 1919—1921 гадах як спосаб работы ўстаноў аховы маці і дзіцяці, з 1925—1927 гадоў — прамысловых рабочых.[2]

Згодна з Пастанаўленнем Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 125 ад 30 жніўня 2023 г., мэтамі дыспансерызацыі з’яўляюцца правядзенне медыцынскай прафілактыкі, прапаганда здаровага ладу жыцця, выхаванне адказнасці грамадзян за сваё здароўе, выяўленне хранічных неінфекцыйных захворванняў на ранніх стадыях.[3]

Дыспансерызацыя праводзіцца сярод дарослых (з 18 гадоў да 39 гадоў і з 40 гадоў і старэй) і дзяцей (да 1 года і з 1 года да 17 гадоў). Асобы ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў праходзяць дыспансерызацыю адзін раз у тры гады, асобы, якія дасягнулі ўзросту 40 гадоў — адзін раз у год).[3]

Дыспансерызацыю дарослага насельніцтва праводзяць медработнікі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання), месцы працы (вучобы, службы) і (або) іншых арганізацыях, якія разам з асноўнай дзейнасцю таксама ажыццяўляюць медыцынскую дзейнасць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Дыспансерызацыю дзіцячага насельніцтва праводзіць урач-педыятр участковы або ўрач агульнай практыкі, які абслугоўвае дзіцячае насельніцтва ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях і (або) іншых арганізацыях аховы здароўя.

Для правядзення дыспансерызацыі могуць выкарыстоўвацца выязныя формы работы, у тым ліку з прымяненнем перасовачных фельчарска-акушэрскіх пунктаў.[3]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.448
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  3. а б в Пастанаўленне Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 125 ад 30 жніўня 2023 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]