Жак Барацье
Жак Барацье | |
---|---|
фр.: Jacques Baratier | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаакцёр, рэжысёр |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1918[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 2009[3] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жак Барацье (фр.: Jacques Baratier; 8 сакавіка 1918 — 27 лістапада 2009) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын банкіра, нарадзіўся ў Манпелье 8 сакавіка 1918 года. З юнацтва захапляўся жывапісам і літаратурай, але па парадзе бацькоў пачаў вывучаць права. Скончыў вучобу ў 1938 годзе і паступіў на службу ў ВПС Францыі. У час Другой сусветнай вайны служыў у Марока. Пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Парыж, часта наведваў літаратурныя колы, раён Сен-Жэрмен-дэ-Прэ і пасябраваў з Жакам Бесам, Аліўе Ларондам і Барысам Віянам. Стаміўшыся ад парыжскага багемнага жыцця, вырашыў стаць мастаком і з’ехаў у Магрыб. На поўдні Алжыра ў 1948 годзе быў наняты ў якасці статыста і памочніка Рэнэ Чана на здымках фільма «Белая эскадрылля» паводле рамана Жазефа Пейра. Атрыманы досвед абудзіў у ім жаданне заняцца кіно і ён зняў свой першы кароткаметражны фільм «Les filles du soleil», у якім паказаны звычаі і паўсядзённае жыццё берберскага племя.
Як рэжысёр зняў 21 кінакарціну. Фільм «Paris la nuit» быў прадстаўлены ў конкурснай праграме на 6-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі ў 1956 г. Яго фільм «Goha» быў узнагароджаны прэміяй на Канскім кінафестывалі 1958 года. Яго фільм «Lar poupee» (1962) увайшоў у праграму 12-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
Памёр у Антоні 27 лістапада 2009 г. ад сардэчнай недастатковасці ва ўзросце 91 года.
Узнагароджаны «Ордэнам мастацтваў і літаратуры».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Дражэ з перцам» (1963)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jacques Baratier // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ www.acmi.net.au
- ↑ http://www.casafree.com/modules/news/article.php?storyid=40908
- ↑ Fichier des personnes décédées