Адам Міхал Ракіцкі
Адам Міхал Ракіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Пётр Юдзіцкі | ||||||
Пераемнік | Адам Хмара | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1740 Вялікае Княства Літоўскае |
||||||
Смерць |
28 сакавіка 1779 Вялікае Княства Літоўскае |
||||||
Род | Ракіцкія | ||||||
Бацька | Франц Антоні Ракіцкі | ||||||
Маці | Марыяна Дэрксгоф | ||||||
Жонка | Марыяна Аскерка | ||||||
Дзеці |
Людвік Рафал Алаіз Ізабела |
||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Узнагароды |
Адам Міхал Ракіцкі (польск.: Adam Michał Rokicki; каля 1740 — 28 сакавіка 1779 ці 25 студзеня 1779, г. Вільня[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1777—1779), «граф на Брагіне».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ракіцкіх герба «Равіч» з Ашмянскага павета. Быў сынам Марыяны Дэрксгоф і ашмянскага стражніка (1732—1739), ашмянскага скарбніка (1739—1741), ашмянскага канюшага (1741—1749), ашмянскага войскага (1749—1759) і рэгента малой пячаткі Літоўскага Трыбунала (1757—1759) Франца Антонія Ракіцкага (памёр у 1759), уласніка значнага маёнтка Брагін (купленага ў княгіні Альжбеты Замойскай у 1754 за 550 000 злотых) і лідара групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце.
Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Рэчыцкага павета ў 1771—1772 гг. Рэгент ВКЛ (згадваецца ў 1765), ротмістр 28-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ у 1773—1779 гг., асэсар задворнага суда з 1777 года, кашталян менскі ў 1777—1779 гг. , дэпутат ад Мазырскага павета і маршалак Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1778—1779 гг[1]. 17 кастрычніка 1777 быў абраны маршалкам Літоўскага Трыбунала.
Валодаў па бацьку значным маёнткам Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводстве.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1777)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты з Марыянай (Марыяй Юзафінай) Аскеркай (пам. пасля 1802), дачкой мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі герба «Мурдэліа зменены» і князёўны Станіславы Тэрэзы, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Меў з ёй дзяцей[1]:
- Людвік (5 жніўня 1774 — пасля 1824). Рэчыцкі павятовы маршалак у 1802—1811 гг., мінскі губернскі маршалак у 1811—1814 гг. У першым шлюбе з Ганнай з Броэль-Плятэраў, у другім - з Карнеліяй з Прозараў.
- Караль Барамей (нар. 15.10.1776, м. Брагін);
- Рафаіл Алаіз (каля 1777 — 14.05.1802, фальварак Людамонт Мінскага павета). У 1799—1802 гг. аднаасобна валодаў маёнткам Брагін Рэчыцкага павета; Быў у шлюбе з Канстанцыяй з Францкевічаў (пам. пасля 24.06.1816). Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска.
- Ізабела (памерла паміж 1793 і 27.08.1799), у шлюбе з Ігнаціем Юр’евічам Аскеркам (1758 — пасля 24.06.1816), шамбялян, суддзя (з 1786) і падстароста (1789—1795) Рэчыцкага гродскага суда, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (1792), рэчыцкі павятовы падкаморы (з 1802 па 1803), уладальнік фальварка Ёлча.
Пасля смерці мужа Марыяна з Аскеркаў Ракіцкая выйшла 28 лютага 1781[1] года ў другі раз за ўпіцкага кашталяна Міхала Страшэвіча (29.09.1750 — 01.11.1818) і мела ад яго двух дачок — Тэрэзу (выйшла за Яна Шукшту) і Аляксандру (выйшла за Міхала Корвін-Касакоўскага).
Зноскі
- ↑ а б в г д РОКИЦКИЙ Людвиг Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
- Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2004—2010. — Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у перш. палове XVIII ст.: спісы на рус. мове. — 2010. — 392 с.
- Мацук, А. У. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1764) / А. У. Мацук. — Мінск : Медысонт, 2010. — 640 с.