Ангіяграфія
Выгляд
Ангіяграфія — метад кантраснага рэнтгеналагічнага даследавання крывяносных сасудаў. Ужываецца ў рэнтгенаграфіі, рэнтгенаскапіі, камп’ютарнай тамаграфіі. Ангіяграфія вывучае функцыянальны стан сасудаў, вакольнага крывацёку і працягласць паталагічнага працэсу.
Напрыклад, ангіяграма сасудаў галаўнога мозгу са спецыфічнай карцінай дапамагае дыягнаставаць хваробу Моямоя.
Галіна даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]Дазваляе выявіць пашкоджанні і заганы развіцця крывяносных сасудаў:
- анеўрызмы
- звужэнне сасудаў
- Мальфармацыя
- Парушэнні праходнасці сасудаў (атэрасклероз, трамбоз)
- Пашкоджанні і заганы развіцця розных органаў, пухліны і г. д.