Баварскі нацыянальны музей
Баварскі нацыянальны музей | |
---|---|
Bayerisches Nationalmuseum | |
Заснаваны | 1855 |
Заснавальнік | Максіміліян II[1] |
Адкрыты | 29 верасня 1900 |
Месцазнаходжанне |
Prinzregentenstraße 3 80538 München |
Наведвальнікі |
|
Праезд |
аўтобус 100: прыпынак Nationalmuseum/Haus d.Kunst трамвай 17: прыпынак Nationalmuseum/Haus d.Kunst метро (U 4/5): станцыя Lehel |
Дырэктар | Reinhold Baumstark[d], Renate Eikelmann[d], Prince Johann Georg of Hohenzollern[d], Lenz Kriss-Rettenbeck[d], Theodor Müller[d], Johann Buchheit[d], Philipp Maria Halm[d], Wilhelm Heinrich Riehl[d], Jakob Heinrich von Hefner-Alteneck[d] і Karl Maria von Aretin[d] |
bayerisches-nationalmuseum.de (ням.) bayerisches-nationalmuseum.de/… (англ.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Баварскі нацыянальны музей (ням.: Bayerisches Nationalmuseum) — прызнаны еўрапейскі збор твораў выяўленчага мастацтва і прадметаў культурна-гістарычнай значнасці ў Мюнхене.
Музей быў заснаваны ў 1855 г. каралём Баварыі Максіміліянам II. З канца XIX ст. музей размяшчаецца на вуліцы Прынцрэгентэнштрасэ (ням.: Prinzregentenstraße). Будынак у стылі эклектыкі пабудавана ў 1894—1899 гг. па праекце прыдворнага архітэктара Габрыэля фон Зайдля. Уваход у музей упрыгожвае конная статуя прынц-рэгента Баварыі Луітпальда працы Адольфа фон Гільдэбранда.
Экспазіцыя першага паверху музея апавядае пра гісторыю культуры і мастацтва Баварыі і паўднёвай Германіі ад Сярэднявечча да сучаснасці, у прыватнасці пасродкам скульптурных твораў Эразма Грасера, Тыльмана Рыменшнайдэра, Ганса Лейнбергера, Адама Крафта, Джавані да Балонья, Губерта Герхарда, Адрыяна дэ Врыса, Іагана Баптыста Штраўба, Фердынанда Тыца, Сімона Трогера, Ігнаца Гюнтэра і Людвіга Шванталера. У музеі захоўваецца знакамітая Зееонская Мадонна.
На другім паверсе музея размясціліся спецыялізаваныя калекцыі фарфору, мастацкіх вырабаў са слановай косці, золата і серабра, гадзіннікаў, тэкстылю, інкрустацый па дрэве (інтарсій) і вітражнага мастацтва.
На цокальным паверсе размешчаны экспанаты, якія апавядаюць пра сельскае жыццё. Асаблівую папулярнасць набыла самая буйная ў свеце калекцыя скульптурных выяў біблейскай каляднай сцэны з яслямі ў хляву — так званых «калядных батлеек».
Юбілей Баварскага нацыянальнага музея — 150 годдзе з дня заснавання — быў адзначаны ў 2005 г. аднайменнай выстаўкай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баварскі нацыянальны музей
- Афіцыйны сайт