Бобруйские отклики
«Бобруйские отклики» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 11 (24) жніўня 1911 |
Спыненне публікацый | 16 (29) мая 1912 |
Мова | руская |
Галоўны офіс |
«Бобруйские отклики» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 24 жніўня 1911 да 29 мая 1912 года ў Бабруйску на рускай мове. Выдаўцы Ё. Е. Салавейчык, Б. Ё. Гінзбург; рэдактар Я. Ё. Марголін, Б. Ё. Гінзбург[1].
Газета змяшчала звесткі пра міжнароднае і ўнутранае становішча, дзейнасць урада, Дзяржаўнай думы Расіі і разнастайныя бакі мясцовага жыцця, навукова-асветныя артыкулы, фельетоны, вершы і белетрыстыку, мела літаратурна-крытычны і тэатральныя аддзелы. Адлюстроўвала эканамічную, палітычную, сацыяльна-культурную пазіцыю сярэдняй і дробнай гарадской буржуазіі і інтэлігенцыі[1].
Падтрымлівала ідэі культурна-нацыянальнай аўтаноміі народаў Расіі, але праблему нацыянальнага самавызначэння беларускага народа амаль не закранала[1].
Прапагандуючы маральна-філасофскую канцэпцыю Л. Талстога, газета захаплялася «культам талстоўства», бачыла ў пісьменніку «прарока» і «сумленне Расіі». 3 пазіцый крытычнага рэалізму ацэньвала творчасць А. Пушкіна, Л. Андрэева, М. Горкага, А. Чэхава, Г. Ібсена і інш. рускіх і зарубежных пісьменнікаў. Друкавала вершы, апавяданні, нарысы мясцовых аўтараў, значнае месца адводзіла камерцыйнай рэкламе[1].
Зноскі
- ↑ а б в г У. М. Конан. «Бобруйские отклики» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- У. М. Конан. «Бобруйские отклики» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.