[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Віртуальная рэальнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шлем і пальчаткі віртуальнай рэальнасці.

Віртуальная рэальнасць (англ.: virtual reality, скарочана VR) — сімуляцыя, выкананая сродкамі камп'ютарнай тэхнікі, для стварэння рэалістычнага адчування паглыблення ва ўяўны свет. Віртуальная рэальнасць можа выкарыстоўвацца ў такіх сферах як адукацыя, архітэктура, маркетынг ці забаўляльная індустрыя.

У сферы віртуальнай рэальнасці магчыма свабодна маніпуляваць прасторава-часавымі характарыстыкамі на аснове разнастайных жаданняў і фантазій чалавека, уступаць у кантакты з іншымі людзьмі і штучнымі персанажамі, атрымліваць эмоцыі і пачуцці, набліжаныя да рэальных. Глядач пераўтвараецца ў суаўтара, здольнага самастойна трансфармаваць камп'ютарныя мастацкія аб'екты, уяўна пераходзіць у любы час і любую прастору. Новую рэальнасць ствараюць віртуальныя артэфакты (фантомныя аб'екты) — камп'ютарныя двайнікі рэчаіснасці. Стварэнне віртуальнай рэальнасці актывізавалася з канца XX ст. і шырока прымяняецца ў кінематографе, выяўленчым мастацтве, у індустрыі інтэрактыўных забаў, адукацыйных тэхналогій (гульні, трэнажоры, рэкламныя ролікі, кліпы, электронныя падручнікі, даведнікі і інш.). Віртуальная рэальнасць часам называецца «кіберпрасторай».

Некаторыя спецыялісты распрацоўваюць канцэпцыі культуры XXI ст., у якіх традыцыйныя элементы культуры (пісьменнасць, кнігі, карціны і г.д.) будуць усё больш актыўна выцясняцца феноменамі віртуальнай рэальнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]