Вітольд Феліксавіч Грачынскі
Вітольд Феліксавіч Грачынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 16 красавіка 1993 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Вітольд Феліксавіч Грачы́нскі (30 красавіка 1922, Масква — 16 красавіка 1993, Гродна) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Варонежскае тэатральнае вучылішча ў 1942 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскіх ансамблях. Пасля дэмабілізацыі працаваў у тэатрах Варонежа і Нальчыка. У 1950—1954 гадах у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, у 1955—1956 і 1958—1982 гадах у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1950 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выконваў характарныя і камедыйныя ролі, у якіх дакладная псіхалагічная характарыстыка спалучалася з яркай тэатральнай формай: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Альховік, Іахім («Трывога» і «Францыск Скарына» А. Петрашкевіча), Тузенбах («Тры сястры » А. Чэхава), Андрэй («У добры час!» В. Розава), О’Крэдзі («Дыпламат» С. Алёшына), Радзівон Мікалаевіч, Баляснікаў («Старамодная камедыя», «Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Платон Ангел («Дзікі Ангел» А. Каламійца) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грачынскі Вітольд Феліксавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 16 красавіка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры тэатра СССР
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры тэатра Расіі