Геліке (спадарожнік)
Выгляд
Геліке (ад стар.-грэч.: Ἑλίκη) — спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XLV.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены 6 лютага 2003 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 6. 30 сакавіка 2003 года спадарожнік атрымаў афіцыйную назву Геліке, імя адной з муз.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Геліке здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.263.000 км. за 634 дні і 19 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,156. Нахіл рэтраграднай арбіты 154,8 °. Належыць да групы Ананке.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Геліке складае каля 4 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +22,6 m.