З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гума́й (Sorghum halepense), сорга алепскае, джонсанава трава — адзін з відаў сорга, шматгадовая травяністая расліна сямейства метлюжковых (злакаў), пустазелле.
Пашыраны ад Міжземнамор’я да Індыі і Кітая; на поўдні Сярэдняй Азіі і Казахстана, у Закаўказзі, на Паўночным Каўказе, у Крыме. Цяжкавынішчальнае пустазелле ў раёнах арашальнага земляробства, засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур. Размнажаецца вегетатыўна (ад карэнішчаў) і насеннем. Зялёная маса гумая — корм для буйной рагатай жывёлы і коней.
Зноскі