Курт Німуендажу
Курт Німуендажу | |
---|---|
парт.: Curt Nimuendajú | |
Дата нараджэння | 17 красавіка 1883[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1945[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг |
Навуковая сфера | этнаграфія і антрапалогія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курт Німуендажу (парт.: Curt Nimuendajú, народжаны Курт Ункель, ням.: Curt Unckel; 18 красавіка 1883, Ена — 10 снежня 1945, штат Амазонас) — нямецка-бразільскі этнолаг і антраполаг. Яго працы маюць асноватворнае значэнне для разумення рэлігіі і касмалогіі некаторых бразільскіх індзейцаў, асабліва гуарані. Прозвішча Німуендажу («той, хто пабудаваў сабе дом»[3]) утварыў ад мянушкі, якую яму далі ў племя апапакува, дзе ён пражыў год. Пры прыняцці грамадзянства Бразіліі ў 1922 годзе гэтае прозвішча стала афіцыйным. У некралогу Німуендажу яго нямецка-бразільскі калега Герберт Балдус назваў даследчыка «найвялікшым спецыялістам па індзейцам усіх часоў»[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Курт Ункель нарадзіўся ў Ене, Германія, ў 1883 годзе і ў раннім дзяцінстве страціў родных бацькоў. З малых гадоў ён марыў жыць сярод «першабытных людзей». Яшчэ ў школе разам з іншымі вучнямі ён арганізаваў «індзейскае племя» і хадзіў на паляванне ў лес за горадам. З-за недахопу сродкаў ён не змог паступіць ва ўніверсітэт і ўладкаваўся на працу на фабрыку Карла Цейса. У вольны час ён вывучаў карты і этнаграфічныя даследаванні індзейскага насельніцтва Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У 1903 годзе, ва ўзросце 20 гадоў, ён эміграваў у Бразілію. Сродкі на паездку дала яго палукроўная сястра, якая працавала школьнай настаўніцай.
Праз два гады пасля прыбыцця ў Бразілію ён сустрэўся ў штаце Сан-Паўлу з прадстаўнікамі народа гуарані. Аб гуарані з XVII стагоддзя існавала мноства публікацый, але іх рэлігійныя традыцыі і рытуалы былі вывучаны дрэнна. З усёй існуючай літаратурай Ункель дасканала азнаёміўся. У 1910 годзе ён апублікаваў у нямецкай газеце Сан-Паўлу «Deutsche Zeitung» артыкул «Nimongarai». У 1913 годзе пераехаў у Белем. У 1914 годзе яго унікальныя даследаванні міфалогіі і рэлігіі племя апапокува былі прынятыя да друку ў «Zeitschrift für Ethnologie»[5]. Ён стаў спецыялістам па розных карэнных народаў Паўднёвай Амерыкі, асабліва жэ, апапакува, тукуна, кайнганг, апінайе, шэрэнте, уанана[6] і канела. Яго публікацыі заклалі, па словах аднаго з сучаснікаў даследчыка, «незаменны падмурак, на якім выбудаваныя дзесяткі доктарскіх дысертацый і манаграфій бразільскіх і амерыканскіх антраполагаў»[7]. Адным з вынікаў яго працы стала зрушэнне цікавасці ад плямёнаў, якія жывуць на ўзбярэжжа або ў буйных гарадах, да плямёнаў, якія хаваюцца ў глыбіні кантынента, і абуджэнне цікавасці антраполагаў, такіх як малады Клод Леві-Строс, да абшчынаў, якія хоць і жывуць у прымітыўных умовах, але распрацавалі дастаткова складаныя сацыяльную структуру і рэлігійную касмалогію[8]. На працягу 40 гадоў палявых работ, шмат у чым спадзяючыся толькі на ўласныя сродкі[9], Німуендажу апублікаваў каля 60 артыкулаў, манаграфій і слоўнікаў дынамікі індзейскіх народаў.
Паміж 1929 і 1936 гадамі ён правёў у суме 14 месяцаў з індзейцамі канела, адным з плямёнаў, якія размаўляюць на мове жэ паўночна-ўсходняй ускраіны Бразільскага нагор'я. Манаграфіі аб канела, перакладзеныя і пракаментаваныя Робертам Лоуі, быў апублікаваны пасмяротна ў 1946 годзе. Працы Німуендажу па народнасці апінайе звярнулі на сябе ўвагу, так як адлюстроўвалі мноства адрозненняў ад традыцыйнай структуры грамадства індзейцаў жэ. Апісаная «анамалія апінайе» заключалася ў тым, што, падзяляючы звыклую білінейнасть іншых роднасных племянных таварыстваў, племя падтрымлівала сістэму шлюбу, у якой сыны ўключаліся ў групу бацькі, а дочкі — у групу маці, што не адпавядала вызначанаму прынцыпу кроў-амаха, які назіралі і Нимуендажу, і Лоуі у іншых народаў жэ[10].
Нягледзячы на пагаршэнне здароўя і папярэджанні ўрачэй, Німуендажу адправіўся ў чарговую этнаграфічную экспедыцыю і памёр 10 снежня 1945 года ў племя народнасці тикуна, якія жылі ўздоўж ракі Салімойнс, паблізу Сан-Паўлу-ды-Алівенса, штат Амазонас[11].
Архіў Курта Німуендажу захоўваўся ў Нацыянальным музеі Бразіліі і быў цалкам знішчаны падчас катастрафічнага пажару 2 верасня 2018 г.[12]
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- The Šerente, (ed. Robert H. Lowie), The Southwest Museum, 1942
- The Eastern Timbira, (ed. Robert H. Lowie), University of California Press, 1946
- The Tukuna, (ed. Robert H. Lowie) University of California Press, 1952
- The Apinayé, (tr. and ed. Robert H. Lowie, John M. Cooper), Catholic University of America Press, 1939
Зноскі
- ↑ а б Curt Unckel // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118588184 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Mércio Pereira Gomes The Indians and Brazil,University Press of Florida, 2000, 3rd edition. p.18
- ↑ Herbert Baldus, 'Curt Nimuendaju, 1883—1945,' in American Anthropologist, (1946) Vol. 48, pp.238-243
- ↑ 'Die Sagen von der Erschaffung und Vernichtung der Welt als Grundlagen der Religion der Apapocuva-Guarani', cited in Lúcia Sá, Rain forest literatures: Amazonian texts and Latin American culture, University of Minnesota Press, 2004 p. 114.
- ↑ Janet M. Chernela, The Wanano Indians of the Brazilian Amazon: A Sense of Space, University of Texas Press, 1993, pp.39ff.
- ↑ Mércio Pereira Gomes, The Indians and Brazil, p. 18
- ↑ Claude Lévi-Strauss, Tristes tropiques, Plon, Paris, 1955 p. 290.
- ↑ Virginia Kerns, Scenes from the high desert: Julian Steward’s life and theory, p. 226.
- ↑ Roberto da Matta, A divided world: Apinayé social structure, Harvard University Press, 1982, pp.1ff.
- ↑ Egon Shcaden, Notas sobre a vida e a obra de Curt Nimuendajú
- ↑ Gretchen McCulloch, "Folks, there’s nothing left…", All Things Linguistic, September 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Herbert Baldus, 'Curt Nimuendaju, 1883-1945', American Anthropologist, 1946 Vol. 48, pp. 238–243
- Herbert Baldus review of Nimuendaju The Eastern Timbira. 1960 https://www.jstor.org/stable/663694
- Born, Joachim, «Curt Unckel Nimuendajú — ein Jenenser als Pionier im brasilianischen Nord(ost)en», Бургенланд, 2007.
- Janet M. Chernela, The Wanano Indians of the Brazilian Amazon: A Sense of Space, University of Texas Press, 1993
- Virginia Kerns, Scenes from the high desert: Julian Steward's life and theory, University of Illinois Press, 2003
- Claude Lévi-Strauss, Tristes tropiques, Plon, Парыж, 1955
- Georg Menchén, Nimuendajú. Bruder der Indianer, Leipzig 1979.
- Günther F. Dungs, Die Feldforschung von Curt Unckel Nimuendajú und ihre theoretisch-methodischen Grundlagen, 1991.
- Mércio Pereira Gomes The Indians and Brazil, University Press of Florida, 2000, 3rd edition.
- Frank Lindner, Curt Unckel-Nimuendajú. Jenas großer Indianerforscher. Jena 1996.
- Lúcia Sá, Rain forest literatures: Amazonian texts and Latin American culture, University of Minnesota Press, 2004
- Welper, Elena M. «Curt Unckel Nimuendaju: um capítulo alemão na tradiçao etnografica Brasileira», 2002, TD PPGAS-MN/UFRJ.