[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Кісель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кісель
Паходжанне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Парэчкавы кісель

Кісель — салодкая дэсертная жэлепадобная страва, прыгатаваная са свежай ці сушанай садавіны, ягад, фруктова-ягадных сокаў, сіропаў, варэння, малака з даданнем бульбянога або кукурузнага крухмалу або збожжавай закваскі.

Кісель хуткі ў прыгатаванні. Большасць кісялёў рыхтуецца з даданнем цукру. Звычайна фруктова-ягадныя кісялі рыхтуюцца на бульбяным крухмале, а малочныя і міндальныя кісялі — на кукурузным крухмале.