[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Мікола Воранаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Воранаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 снежня 1936(1936-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 2005(2005-01-23) (68 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у

Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) Воранаў (нар. 13 снежня 1936, вёска Віры, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 23 студзеня 2005, Шаркаўшчына, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Па заканчэнні Азяркоўскай сямігодкі, з 1952 г. працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955—1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце — літсупрацоўнік суражскай раённай газеты «Кліч Ільіча», аршанскай газеты «Ленінскі прызыў», загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты «Ленінская іскра»[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1978 г[1].

Жыў у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці[1].

Памёр 23 студзеня 2005 года ў Шаркаўшчыне. Пахаваны, верагодна, там жа[1].

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 годзе. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советский моряк», газетах «Страж Балтыкі», «Советский флот».

Першае апавяданне «Асінавае шула» апублікавана ў 1963 годзе ў газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984) і раман «Маланка паліць жыта» (1990). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесці «Завея» (1979), «Вадалазы» (1981), у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раннія замаразкі», «Суседзі» і іншыя.

Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на балгарскую, рускую, украінскую, чувашскую мовы.

Зноскі

  1. а б в г Воранаў Мікола – Белліт  (4 жніўня 2023). Праверана 28 ліпеня 2024.