[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Мірабіліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірабіліс

Mirabilis multiflora
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mirabilis Riv. ex L.

Наменклатурны тып
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19624
NCBI  3537
IPNI  27940-1
Mirabilis longiflora
Mirabilis oxybaphoides
Mirabilis ovata
Mirabilis laevis var. villosa

Мірабіліс (Mirábilis) — род раслін сямейства Nyctaginaceae, змяшчае 50 відаў[3].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы голыя або апушаныя, часта клейкія, прамыя або сцелюцца. Корань стрыжневы, тонкі, падобны на вяроўку, фармуе клубні, якія дапамагаюць расліне перажыць сухі або халаднаваты сезон.

Лісце супратыўнае, сядзячае або чарашковае, кожны лісток з пары прыкладна роўны іншаму. Ліставая пласцінка тонкая або патоўшчаная, аснова ліста сіметрычная.

Суквецці пазухавыя або верхавінныя. Суквецце, як покрывам, акружанае пялёсткападобнымі прыкветкамі, і нясе да 16 кветак. Суквецце, як правіла, цымознае  (руск.). Прыкветкаў 5, яны даўгавечныя, звычайна растуць разам, і фармуюць аблісцвеннае або плёнкавае покрыва.

Кветкі двухполыя, хазмагамныя або клейстагамныя. У клейстагамных кветак калякветнік перайначаны ў своеасаблівы купал. У хазмагамных кветак калякветнік радыяльна — ці двухбаковасіметрычны, званочкава- ці лейкападобны, трубка вяночка пашыраецца адразу ці паступова.

Тычынак 3-6. Слупок знаходзіцца вышэй тычачак, лычык галоўкавы.

Плады радыяльна сіметрычныя. Яны зваротнаяйкападобнай формы, амаль сферычнай або эліптычнай. Паверхня плоду гладкая, жорсткая, голая або апушаная.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Віды роду шырока распаўсюджаныя ва ўмераных і трапічных рэгіёнах, асабліва ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Па меншай меры адзін від родам з Паўднёвай Азіі. Мірабіліс начакветкавая (Mirabilis jalapa) — папулярная дэкаратыўная расліна, якая распаўсюдзілася па ўсім свеце дзякуючы ўплыву чалавека.

Па дадзеных The Plant List[3]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Список видів роду Мірабіліс на сайті The Plant List(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 25 ліпеня 2019.
  4. Index Nominum Genericorum (ING), Botany, Smithsonian Institution