Партал:Беларусь
|
Беларусь — краіна ва Усходняй Еўропе, якая знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай (агульная даўжыня меж складае 2969 км). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.
Населена беларусамі — народам са шматвекавой гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ды традыцый Вялікага Княства Літоўскага.
Мяцеж Глінскіх — выступленне групы князёў пад кіраўніцтвам Міхаіла Львовіча Глінскага ў 1508 годзе, якое стала вынікам барацьбы за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж дзвюма групоўкамі шляхты ў апошнія гады княжання Аляксандра Ягелончыка. Непасрэднай прычынай пачатку мяцяжу стала адхіленне ад пасад Міхаіла Глінскага новым вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Старым пад уплывам чутак, распаўсюджаных асабістым ворагам Глінскага Янам Забярэзінскім. Пасля няўдачы мірнага вырашэння справы ў судзе Глінскі і яго прыхільнікі, якімі пераважна былі члены клана Глінскіх, паднялі мяцеж. Праз некаторы час мяцежнікі перайшлі на службу да вялікага князя маскоўскага Васіля III, тым самым змяніўшы сутнасць выступлення, ператварыўшы яго ў частку маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў. Агульная няўдача дзеянняў мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў прывяла да таго, што згодна з мірным дагаворам, Глінскія і іх прыхільнікі атрымалі права выехаць у Маскву (далей…).
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, дапушчальны варыянт Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь — чырвона-зялёны сцяг з белым і чырвоным арнаментным малюнкам каля дрэўка. Бягучы дызайн быў уведзены ў 2012 годзе Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і адаптаваны з агульным выглядам сцяга, зацверджаным на рэферэндуме мая 1995 года. Гэта мадыфікацыя сцяга БССР 1951 года аўтарства Мікалая Гусева, які выкарыстоўваўся ў той час, калі краіна была адной з рэспублік Савецкага Саюза. Зменамі, унесенымі ў сцяг савецкай эпохі былі: выдаленне знакаў камунізму (сярпа, молата і чырвонай зоркі) і «пераварочванне» колераў арнаменту з белага на чырвоным да чырвонага на белым. Ад рэферэндуму 1995 года стварыліся некалькі сцягоў, якія выкарыстоўваюцца ўрадавымі чыноўнікамі і ведамствамі, зробленыя паводле ўзору дзяржаўнага сцяга (далей…).
Якуб Колас, сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (1882—1956) — беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, мовазнавец, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928).
Яго лірыка-эпічную паэму «Новая зямля» называюць «энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца XIX — пачатку XX стагоддзяў» (далей…).
Гісторыя Беларусі
Радзімічы | Крывічы | Дрыгавічы | Полацкае княства | Тураўскае княства | Вялікае Княства Літоўскае | Грунвальдская бітва | Крэўская унія | Пагоня | Рэч Паспалітая | Брэсцкая унія | Бітва пад Оршай | Паўстанне 1794 года | Паўстанне 1863—1864 гадоў | БСГ | Наша Ніва | Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі | Беларуская Народная Рэспубліка | Слуцкі збройны чын | Гісторыя БССР | Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | Беларусізацыя | Рэпрэсіі ў БССР | Заходняя Беларусь | Вялікая Айчынная вайна | Чарнобыльская катастрофа
Установы
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета | Саюз беларускіх пісьменнікаў | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы | Беларусьфільм | Рэлігія ў Беларусі
Народная культура
Абрады і звычаі беларусаў | Беларускі нацыянальны касцюм | Беларускі народны танец | Беларуская кухня | Святы Беларусі
Рагвалод · Ізяслаў Уладзіміравіч · Усяслаў Чарадзей · Ефрасіння Полацкая · Кірыла Тураўскі · Францыск Скарына · Астафій Валовіч · Леў Сапега · Кіпрыян Жахоўскі · Тадэвуш Касцюшка · Кастусь Каліноўскі · Якуб Наркевіч-Ёдка · Францішак Багушэвіч · Яўхім Карскі · Ігнат Буйніцкі · Вітольд Бялыніцкі-Біруля · Эдвард Вайніловіч · Вацлаў Ластоўскі · Усевалад Ігнатоўскі · Браніслаў Тарашкевіч · Якуб Колас · Янка Купала · Сцяпан Некрашэвіч · Пётр Машэраў · Васіль Быкаў · Іван Якубоўскі · Андрэй Грамыка · Уладзімір Караткевіч · Рыгор Барадулін · Святлана Алексіевіч
Беларусь займае заходнюю ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні розняцца ад 80 м (урэз вады р. Нёман каля мяжы з Літвой) да 345 м (г. Дзяржынская на паўднёвым захадзе Мінскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палессі.
Адміністрацыйны падзел
Мінск · Гомель · Віцебск · Гродна · Магілёў · Брэст · Бабруйск · Баранавічы · Барысаў · Пінск · Мазыр · Ліда · Орша
Дняпро · Заходняя Дзвіна · Нёман · Прыпяць · Сож · Заходні Буг · Бярэзіна · Вілія
Нарач · Асвейскае · Чырвонае · Лукомскае · Дрывяты · Доўгае
Геаграфічныя аб’екты
Белавежская пушча · Беларуская града · Беларускае Палессе · Бярэзінскі біясферны запаведнік · гара Дзяржынская
- Талочныя песні суправаджалі працу беларускага земляроба і на сяўбе, і на жніве.
- Апошні прысуд па справе аб знішчэнні Хатыні вынесены ў 2024 годзе.
- Пасля далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі пачаліся масавыя падараванні сялян чыноўнікам.
- Лідскі аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у свеце.
- Беларускія спецслужбы дапамаглі літоўскім уладам затрымаць кіраўніка Камуністычнай партыі Літвы.
- Літара Ŭ была першы раз выкарыстана ў беларускамоўных дыялогах герояў кнігі Габрыэля Асоўскага.
- Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын 2017 — пачаты 18 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Аляксандр Львовіч Капілаў — пачаты 18 ліпеня 2024 удзельнікам Culamar
- Уладзімір Міхайлавіч Ткач — пачаты 18 ліпеня 2024 удзельнікам VladimirZhV
- Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын 2018 — пачаты 17 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын 2019 — пачаты 17 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын 2020 — пачаты 17 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын 2021 — пачаты 17 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын 2023 — пачаты 17 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Ганна Жафар — пачаты 17 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Аляксей Уладзімір Мжачык — пачаты 17 ліпеня 2024 удзельнікам Rymchonak
- Іван Канстанцінавіч Дарашкевіч — пачаты 16 ліпеня 2024 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Марына Паўлава — пачаты 16 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын 2022 — пачаты 16 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Кубак Беларусі па валейболе сярод жанчын 2015 — пачаты 16 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Аліна Ільюта — пачаты 16 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2023/2024 «Мінск-рэзерв» — пачаты 16 ліпеня 2024 удзельнікам Slavazai1973
Гістарычныя раёны Гомеля: Верхняе Брылёва · Ніжняе Брылёва · Ляшчынец · Старая Мільча · Ціценкі · Якубоўка
Беларуская мова · Астрамечаўскі ідал · Капыльскі замак · Маніфест 22 студзеня · Пінскае гета · Беларускі нацыянальны камітэт, Магілёў · Беларускі сялянскі саюз · Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, 1492—1494