Пчаліны яд
Ппчаліны яд, апітаксін — сакрэт залоз джальнага апарату рабочай пчалы меданоснай. Выпрацоўваецца пчоламі ў спецыяльных залозах.
Празрыстая вязкая жаўтаватая вадкасць з рэзкім пахам, горкім смакам і высокай кіслотнасцю. На паветры хутка цвярдзее. Тэрмаўстойлівы, да тэмпературы 115 °C не губляе сваіх ўласцівасцей. Раствараецца ў вадзе, у водным растворы хутка разбураецца, высушаны захоўвае актыўнасць некалькі гадоў. Шчыльнасць 1,131. Асноўны таксічны складнік пчалінага яду — меліцін. У склад яду таксама ўваходзяць гістамін, ферменты, арганічныя кіслоты, тлушчы, мікраэлементы і інш.
За адзін раз пчала вылучае 0,2—0,3 мг яду. Смяротная доза для чалавека каля 0,2 г.
Выкарыстанне ў медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Як лекавы сродак выкарыстоўваўся яшчэ ў старажытнасці. Найбольш эфектыўнае лячэнне прэпаратамі пчалінага яду пры рэўматычных і алергічных захворваннях, пры хваробах перыферычнай нервовай сістэмы (радыкуліты, неўрыты, неўралгіі), суставаў (артрыты, спандэлёзы). Вялікія дозы пчалінага яду выклікаюць у чалавека галавакружэнне, пухліны з пачырваненнем скуры, іншы раз шокавы стам і ўдушша, а малыя прыкметнага ўплыву на арганізм чалавека не аказваюць. Таму яго ўжываюць для лячэння толькі з ведама і пад наглядам урача.
Атрымліваюць пчаліны яд на спецыяльных пчальніках.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
- Сапега В. І. Пчаліны яд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 146. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пчелиный яд(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)