Фларэшць
Горад
Фларэшць
Florești
| ||||||||||||||||||||||||||||
Фларэ́шць (рум.: Florești) — горад у Малдовы, цэнтр Фларэшцкага раёна. У наш час Фларэшць займае тэрыторыю плошчай 690 га. Насельніцтва горада складае каля 13 тыс. чалавек.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 130 км на паўночны захад ад Кішынёва, на рацэ Рэўт. Чыгуначная станцыя на лініі Бэлць—Слабідка чыгункі Малдовы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва горада Фларэшці паходзіць ад прозвішча «Флаарэа» і суфікса «-ешць», тыповага для румынскіх і малдаўскіх населеных пунктаў. Малдаўскае прозвішча Флаара (кветка) было ўпершыню згадана ў граматах XV—XVI стагоддзяў. Першыя сведчанні згадваюць 3 паселішчы і 18 скітаў, размешчаных на тэрыторыі цяперашняга горада і яго наваколляў. У 1668—1683 гг. старое сяло Фларэшць знаходзілася ў валоданні вялікага лагафета Мірона Косціна, частку якога ён прадаў у 1754 годзе.
У 1772—1773 гадах на тэрыторыі ўладання Іардаке Кантакузіна размяшчаліся 33 сялянскія двары. А ў 1809 годзе была пабудавана першая царква Св. Мікалая, побач з якой знаходзяцца сучасныя малдаўскія могілкі. Пасля далучэння Бесарабіі да Расіі ў 1812 годзе Фларэшць становіцца ўласнасцю рускага генерала Сямёна Старога. Да 1853 года будуецца царква Св. Мітрафана. У 1862 годзе адкрываецца царкоўна-прыхадская, а ў 1873 — народная школы. Адкрываецца і земская бальніца на 5 месцаў. У 1894 годзе скончылася будаўніцтва чыгуначнага вакзала і адкрыты рух па маршруце Бэлць—Рыбніца. Цяпер чыгуначная галіна Бэлць — Рыбніца знаходзіцца ў паўразбураным стане.
У пачатку XX стагоддзя ў Фларэшці працавалі адна тэлефонная лінія і адна тэлеграфная. У 1913 годзе на ўладаннях Нікалаева быў пабудаваны жалезны мост цераз раку Рэўт. У перыяд з 1918 па 1940 год, калі Бесарабія ўваходзіла ў склад Румыніі, былі адкрыты пачатковая школа, гімназія «Г. Дука» і змяшаная школа.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, 13 ліпеня 1946 года Фларэшць атрымлівае статус горада і зноў становіцца раённым цэнтрам. У часы МССР у Фларэшці працавалі заводы (шкляны, тытунёва-ферментацыйны, вінаробны, масларобны), завод «Камунальнік», прамыслова-збытавае аб'яднанне «Малдплодаагародпрам» і інш. Каля Фларэшці знаходзіўся цукровы завод. У 1991 годзе насельніцтва складала 18,2 тыс. чалавек.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Працуюць заводы (шкляны, кансервавы, тытунёвы, камунальнай гаспадаркі) і фабрыкі: швейная і іншыя.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе працуе мноства індывідуальных прадпрыемстваў, камерцыйных аб'яднанняў і філіялаў банкаў, аптэкі, ветэрынарная лячэбніца, санэпідстанцыя, хуткая дапамога, цэнтральная раённая бальніца, цэнтр сямейных урачоў і кансультатыўная паліклініка. Таксама працуюць гасцініца, бібліятэка, музей, дом культуры, дом творчасці, гарадскі стадыён, падлеткавы клуб «Лучафэрул».
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]З адукацыйных устаноў працуюць ліцэі імя А. П. Чэхава, імя Іона Крангэ, імя Міхая Эмінеску, два дзіцячы садкі, спартыўная, музычная і мастацкая школы.
Археалагічныя раскопкі
[правіць | правіць зыходнік]Каля Фларэшці ў 1955—1958 і ў 1960—1961 гг. археолагам Таццянай Пасек выяўлены рэшткі позненеалітычнага паселішча. Слой паселішча культуры лінейна-стужачнай керамікі пачатку 4-га тыс. да н.э. перакрыты слоем паселішча культуры Баян 4-га тыс. да н.э. Выяўлены сляды авальных зямлянак, якія ўтвараюць вуліцы, кераміка, каменныя і касцяныя прылады, гліняныя жаночыя статуэткі і мадэлі жылля. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. На раннім этапе характэрны кухонны і арнаментаваны сталовы посуд, зернетаркі, рагавыя матыкі. На познім этапе — размаляваная кераміка, статуэткі з косці, гліны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фларэшць
- Сайт пра Фларэшць Архівавана 6 мая 2009.