Хамайнк
Выгляд
Хамайнк (арм.: համայնք) — адзінка адміністрацыйнага падзелу Арменіі другога ўзроўню. Тэрмін таксама перакладаецца на беларускую мову як абшчына ці муніцыпалітэт.
Тэрыторыя рэспублікі падзеленая на дзесяць марзаў і горад Ерэван. Марзы раздзеленыя на 502 хамайнкі, з якіх 457 сельскія і 42 гарадскія. Горад Ерэван, падзелены на 12 раёнаў, таксама лічыцца хамайнкам[1].
Зноскі
- ↑ У выніку кансалідацыі ў Арменіі застанецца 120-140 хамайнкаў — Panorama.am (на армянскай мове)