[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Цырата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цырата на кухні

Цырата (ад польск.: cerata, ад лац.: cerata — «нацёрты воскам», «ваксаваны»), часам Кляёнка (ад руск.: клеёнка) — тканіна, з аднаго або абодвух бакоў якой нанесена водатрывалае пакрыццё.

Воданепранікальнае пакрыццё атрымліваецца з высыхаючых раслінных алеяў (алейная цырата), канцэнтраваных высокастэрыльных сінтэтычных латексаў (латэксная цырата) або пластыфікаванага полівінілхларыду  (укр.) (полівінілхларыдная цырата). Усе пакрыцці ўтрымліваюць вялікую колькасць напаўняльнікаў. Для цыратаў выкарыстоўваюцца гладкія і варсаваныя тканіны, часам для мяккасці іх дублююць паралонам  (укр.).

Прызначэнне цыратаў

[правіць | правіць зыходнік]

Цыраты прызначаны для бытавых патрэб (абрусы, розныя вырабы), паліграфічнай, швейнай, мэблевай прамысловасці, медыцынскіх мэтаў і г. д.

Уласцівасці цыратаў

[правіць | правіць зыходнік]

Вага 1 м² цыратавага пакрыцця 300—400 г і больш у залежнасці ад прызначэння. Асноўныя патрабаванні да цыраты: драпіравальнасць, эластычнасць, адсутнасць ліпкасці, воданепранікальнасць.

Вытворчасць цыраты

[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць алейнай цыраты

[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць алейнай цыраты складаецца з наступных аперацый: варэння алею, падрыхтоўкі на яго аснове кааліну (з суспензіі кааліну ў вадзе, эмульгатора і пакосту) і фарбавальных (якія змяшчаюць пігменты) грунтаў і нанясення некалькіх слаёў на папярэдне вычышчаную і прасаваную тканіну з каляндраваннем і сушкай кожнай. Затым наносяць маляўнічы ўзор і пакрываюць цырату лакам  (укр.). Некаторыя разнавіднасці цыратаў падвяргаюцца цісненню.

Выраб латэкснай цыраты

[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць латэкснай цыраты ўключае ў сябе наступныя аперацыі: падрыхтоўка латэксных грунтоў, апрацоўка імі тканіны ў 4-6 праходаў з прамежкавай сушкай, нанясенне маляўнічага друку, лакіраванне, цісненне і вулканізацыя.

Вытворчасць полівінілхларыднай цыраты

[правіць | правіць зыходнік]

Полівінілхларыдную цырату атрымліваюць з эмульсійных і суспензійных тыпаў полівінілхларыду. Эмульсія полівінілхларыду з пластыфікатарамі  (укр.) ўтварае пасту, у якую ўмешаны напаўняльнікі і пігменты. Пасту размазваюць па тканінах і падвяргаюць тэрмічнай апрацоўцы (да 200 °C). Паўфабрыкат каляндруюць і астуджваюць. Суспензійны полівінілхларыд, змешаны з пластыфікатарамі, ператвараецца ў набраклы парашок, які разам з напаўняльнікамі, пігментамі і стабілізатарамі пераходзіць у пластычную сумесь ва ўмовах тэрмамеханічнай апрацоўкі на цяжкім абсталяванні (змяшальнікі, мікструдэры, вальцы) — пластыкат. Затым пры высокай тэмпературы ўтвараецца плёнка, якая злучаецца з тканінай. Пасля астывання наносіцца каляровы малюнак.

Зноскі