Сальволіз
Выгляд
Сальво́ліз[1] — абменная хімічная рэакцыя паміж малекуламі растворанага рэчыва і растваральніка.
Сальволіз суправаджаецца раскладаннем малекул растваральніка і растворанага рэчыва і прыводзіць да ўтварэння новых хімічных злучэнняў пэўнага складу. Больш вузка тэрмін выкарыстоўваецца ў арганічнай хіміі для рэакцый замяшчэння, элімініравання і фрагментацыі, у якіх часціцы растваральніка з’яўляюцца нуклеафіламі[2].
Для некаторых растваральнікаў выкарыстоўваюць спецыяльныя тэрміны: для вады працэс называецца гідролізам, для спіртоў — алкагалізам, для гліколяў — гліколізам і г. д.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Сольволиз // Вялікая расійская энцыклапедыя (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сальволіз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Химическая энциклопедия / Редкол.: Кнунянц И. Л. и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1995. — Т. 4. — 639 с. — ISBN 5-82270-092-4. (руск.)