З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стэрэака́ўлан (Stereocaulon) — род лішайнікаў сямейства Стэрэакаўланавыя (Stereocaulaceae).
Слаявіна (талом) лішайнікаў псеўдакусцістая, першасная і другасная. Першасная (гарызантальная) слаявіна крупчастая, крупчаста-бародаўчатая, лускаватая, у выглядзе скарынкі, захоўваецца або хутка знікае (у апошнім выпадку застаецца толькі другасная, якая развіваецца першапачаткова на першаснай слаявіне[3]). Другасная вертыкальная слаявіна (падэцыі) складаецца з цыліндрычных або акруглых галінак, моцна разгалінаваных кусцікаў. Колер белаваты, з ружаватым або шараватым адценнем, рэдка цёмны[3]. Другасную слаявіну пакрываюць філакладыі разнастайнай формы, а таксама могуць знаходзіцца цэфалодыі ў выглядзе цёмных або светлых галоўчата-бугорчатых вырастаў[3]. Пладовыя целы (апатэцыі) карычневыя або чорныя, размешчаны на верхавінах галоўных стволікаў (канцавыя) або на галінках (бакавыя).
Род налічвае каля 80 відаў, распаўсюджаных амаль ўсюды. На тэрыторыі краін былога СССР каля 25 відаў, пераважна ў паўночных і ўмераных абласцях[3].
На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя стэрэакаўлан згушчаны (Stereocaulon condensatum), стэрэакаўлан інкруставаны (Stereocaulon incrustatum), стэрэакаўлан лямцавы (Stereocaulon tomentosum), якія растуць ў хвойных лясах, на камянях, пясчаных глебах.
Спіс сінонімаў з сайта Species Fungorum
- Cereolus (Körb.) Boistel, Nouv. Fl. Lich. (Paris) 2: 33 (1903)
- Chlorocaulum Clem., Gen. fung. (Minneapolis): 78 (1909)
- Coralloides Hoffm., Descr. Adumb. Plant. Lich. 1(1): 23 (1789) [1790]
- Corynophoron Nyl. ex Müll. Arg., Bull. Herb. Boissier 2(app. 1): 7, 22 (1894)
- Gymnocaulon P.A.Duvign., Lejeunia Mém. 14: 14 (1956)
- Lachnocaulon Clem. & Shear, Gen. fung., Edn 2 (Minneapolis): 127 (1931)
- Lecanocaulon Nyl., Syn. meth. lich. (Parisiis) 1(2): 233 (1860)
- Lecanocaulon (Vain.) I.M.Lamb, J. Hattori bot. Lab. 43: 199 (1977)
- Phyllocaulon (Tuck.) Vain., Ark. Bot. 8(no. 4): 36 (1909)
- Stereocaulomyces E.A.Thomas ex Cif. & Tomas., Atti Ist. bot. Univ. Lab. crittog. Pavia, sér. 5 10(1): 41, 67 (1953)
- Stereocaulon sect. Cereolus Körb., Syst. lich. germ. (Breslau): 13 (1855)
- Stereocaulon subdiv. Phyllocaulon Tuck., Syn. N. Amer. Lich. (Boston) 1: 234 (1882)
- Stereocaulon subgen. Lecanocaulon Vain., Acta Soc. Fauna Flora fenn. 7(no. 2): 67 (1890)
- Stereocaulum Clem., Gen. fung. (Minneapolis): 78 (1909)
- Stereocladium Nyl., (1875)
Зноскі
- Галубкоў У. У. Стэрэака́ўлан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 234. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Гимельбрант, Д. Е. Лишайники на камнях: Ключевская группа вулканов: краткий полевой определитель: науч.-попул. издание / Д. Е. Гимельбрант, И. С. Степанчикова, Е. С. Кузнецова; природный парк «Вулканы Камчатки». — Елизово: [б. и.], 2011. — 40 с. : ил. — Библиогр.: с. 38. — Для бесплатного распространения. (руск.)
- Домброваская А. В. Род Stereocaulon на территории бывшего СССР / А. В. Домбровская; отв. ред. Р. Н. Шляков; Рос. акад. наук, Кол. науч. центр, Поляр.-альп. ботан. сад-ин-т. — Санкт-Петербург : НПО «Мир и семья-95», 1996. — 265,[1] с.: ил.; 25 см. — ISBN 5-87445-057-2 (В пер.) (руск.)
- Род Стереокаулон — Stereocaulon Schreb. // Водоросли, лишайники и мохообразные СССР (руск.) / Л. В. Гарибова, Ю. К. Дундин, Т. Ф. Коптяева, В. Р. Филин; [Отв. ред. М. В. Горленко]. — Москва: Мысль, 1978. — С. 114—115. — 365 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 80 000 экз.