[go: nahoru, domu]

Перайсці да зместу

Тарантэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарантэла
Італьянскія жанчыны танцуюць тарантэлу. Карціна А. М. Макрыцкага (1846)
Кірунак: народны танец
Памер: 6/8, 3/8
Вытокі: Італія
Месца і час узнікнення: XV—XVI стагоддзі

Тарантэ́ла[1] (італ.: Tarantella) — італьянскі народны танец у суправаджэнні гітары, тамбурына і кастаньетСіцыліі), музычны памер — 6/8, 3/8.

З тарантэлай звязана шмат легенд. Пачынаючы з XV стагоддзя на працягу двух стагоддзяў тарантэла лічылася адзіным сродкам лячэння «тарантызма» — вар’яцтва, выкліканага, як лічылі, укусам тарантула (назва павука, а таксама танца, паходзяць ад назвы паўднёваітальянскага горада Таранта). У сувязі з гэтым у XVI стагоддзі па Італіі вандравалі спецыяльныя аркестры, пад гульню якіх танчылі хворыя тарантызмам. Музыка тарантэлы звычайна імправізаваная; ёй уласціва доўгае разгортванне мелодыі з вялікімі пашырэннямі і кадансавымі дапаўненнямі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сазановіч Н. В. Тарантэ́ла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 434. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Таранте́лла // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 273. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Таранте́лла // Музыкальный энциклопедический словарь (руск.) / гл. ред. Г. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 537. — 672 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-033-9.
  • Кюрегян Т. С. Таранте́лла // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 439—440. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]