Arp 230
Галактыка | |
Гісторыя даследавання | |
---|---|
Адкрывальнік | Стэфан Жавел |
Дата адкрыцця | 30.8.1892 |
Абазначэнні | IC 51, PGC 2710, MCG -2-3-11, IRAS 00438-1342, PRC B-1 |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | галактыка |
Прамое ўзыходжанне | 00гадз 46мін 24.2с |
Схіленне | -13° 26′ 32″ |
Бачная зорная велічыня mV | 12,8 |
Бачныя памеры | 1,4' × 1,3' |
Паверхневая яркасць | 13,3 |
Сузор’е | Кіт |
Arp 230 (таксама IC 51, ці PGC 2710) — лінзападобная галактыка ў сузор’і Кіта на поўдзень ад экліптыкі, аддаленая ад Сонечнай сістэмы прыкладна на 80 мільёнаў светлавых гадоў[1].
Адкрыта 30 жніўня 1892 года Стэфанам Жавелам у абсерваторыі Ніцы з дапамогай на той час самага вялікага ў свеце рэфрактара, а пазней унесена ў Індэксны каталог[2][3].
Пазней галактыка была ўключана Хэлтанам Арпам у яго Атлас пекулярных (незвычайных) галактык з прычыны яе незвычайнай кальцавой структуры, якую можна разглядзець цераз касмічны тэлескоп Хабл[4][5]. Яе больш дакладная класіфікацыя, як «добрага кандыдата ў галактыкі з палярным кальцом », была апублікавана ў пачатку 1990-х гадоў[6].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Мяркуецца, што галактыка мае палярнае кальцо і ўтварылася ў выніку сутыкнення дзвюх галактык , якія зараз праходзяць апошнюю фазу зліцця ў адну галактыку[1]. Знешняе кальцо вакол IC 51 складаецца з зорак і пылу і круціцца над полюсамі галактыкі. Астраномы лічаць, што арбіта меншай з галактык, якія ўтварылі IC 51, праходзіла перпендыкулярна дыску большай галактыкі. У ходзе зліцця меншая галактыка была разарвана і ўтварыла палярнае кальцо[7].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Seligman, Courtney. IC 51 (англ.). Celestial Atlas. Праверана 23 снежня 2017.
- ↑ S. Javelle: Catalogue de Nébuleuses Découvertes Avec le Grand Équatorial de l’Observatoire de Nice, (s. J. 33)
- ↑ J. L. E. Dreyer: Index Catalogue of Nebulæ found in the years 1888 to 1894, with Notes and Corrections to the New General Catalogue, .
- ↑ Halton Arp: Arp 230
- ↑ J. Westphal: Peculiar and Interacting Galaxies
- ↑ Bradley C. Whitmore, Ray A. Lucas, Douglas B. McElroy, Thomas Y. Steiman-Cameron, Penny D. Sackett, Rob P. Olling: New observations and a photographic atlas of polar-ring galaxies,
- ↑ The polar ring of Arp 230 (англ.). Hubble. ESA (4 сакавіка 2013). Праверана 23 снежня 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- IC 51 у базе SIMBAD (англ.)
- IC 51 у базе SEDS.ORG (англ.)
- Arp 230 (IC 51) у базе VizieR (англ.)
- IC 51 у базе NASA Extragalactic Database (англ.)