Mountain Dew
Mountain Dew | |
---|---|
Тып | брэнд |
Вытворца | PepsiCo і Szentkirályi Hungary[d] |
Паходжанне | |
Год | 1940 |
Колер | жоўта-зялёны |
Сайт | mountaindew.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Mountain Dew, у некаторых краінах стылізаваны пад Mtn Dew, (з англ. Горная раса) — брэнд безалкагольных напояў, які вырабляецца і належыць PepsiCo. Арыгінальная формула была вынайдзеная ў 1940 годзе Барні і Элі Хартманамі, вытворцамі напояў з Тэнэсі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Арыгінальны рэцэпт вынайдзены ў Ноксвіле ў 1940-х гг. Таксама з'явіўся ў гарадах Марыён і Джонсан-Сіці. У цяперашні час акрамя напою жоўта-зялёнага колеру існуе некалькі яго разнавіднасцяў, якія адрозніваюцца колерам і густам, у тым ліку дыетычныя і бескафеінавыя.
Mountain Dew выпускаўся таксама ў Вялікабрытаніі з 1996 па 1998 год. У цяперашні час у Вялікабрытаніі на рынак энергетычных напояў быў уведзены новы напой, званы «Маўнтын-дзью-энергія» у цяперашні час асноўны асартымент напояў пад маркай «Маунтын дзью» выпускаецца з выкарыстаннем цукру, кукурузнага сіропу з высокім утрыманнем фруктозы ў звычайных напоях, аспартама — у дыетычных.
Таксама Mountain Dew у перакладзе са слэнгу паўднёвых штатаў азначае 'самагон'.